Белахвосцікаў Аляксандр Яфімавіч
Белахвосцікаў Аляксандр Яфімавіч нарадзіўся 10 жніўня 1914 года ў в. Альхавік Лёзненскага раёна.
У 1938 годзе скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі ў Мінску. Перад пачаткам вайны працаваў начальнікам сектара планавай камісіі Віцебскага аблвыканкама, пазаштатным сакратаром Кастрычніцкага раённага камітэта ЛКСМБ Віцебска.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны па рашэнні Віцебскага гаркама ЛКСМБ быў пакінуты ў Віцебску для падпольнай працы. Быў членам Віцебскага падпольнага гаркама ЛКСМБ. У ліпені 1941 года – маі 1943 года кіраваў разведвальна-дыверсійнай групай.
У маі 1943 года А. Я. Белахвосцікаў быў захоплены гітлераўцамі і расстраляны. У памяць пра Аляксандра Яфімавіча яго імем названа адна з вуліц Віцебска. У 1968 годзе на доме, дзе ён жыў, усталявана мемарыяльная дошка.
ЛІТАРАТУРА
1. Белахвосцікава вуліца // Віцебшчына ў назвах вуліц : манаграфія : у 2 ч. / Г. М. Мезенка. – Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2008. – Ч. 2. – С. 16.
2. Белахвосцікаў Аляксандр Яфімавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: М. В. Біч [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 1993. – Т. 1 : А-Беліца. – С. 492.
3. Белохвостиков Александр Ефимович // Их именами названы : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – Минск : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. – С. 62.
4. Белохвостиков Александр Ефимович // Витебск : энциклопедический справочник / редкол. И. П. Шамякин [и др.]. – Минск : БелСЭ, 1988. – С. 75–76.
5. Дарафеенка, М. У. Мемарыяльная дошка Белахвосцікаву / М. У. Дарафеенка // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 68.
6. Любочка, С. Наше прошлое глазами юных / С. Любочка // Віцьбічы = Витьбичи. – 2020. – 30 июня. – С. 4.
7. Сеньков, В. Подпольщик: подвиг особого рода / В. Сеньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2024. – 7 сент. – С. 6.
8. Серебрякова, Т. Подвигу – вечная слава / Т. Серебрякова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 25 июня. – С. 12.
СПАСЫЛКІ
Праект «Малая радзіма вялікіх людзей». Белахвосцікаў Аляксандр Яфімавіч