Белавусаў Дзмітрый Пятровіч
Белавусаў Дзмітрый Пятровіч нарадзіўся ў 1936 годзе ў вёсцы Слатаўшчына Дубровенскага раёна.
У 1955 годзе скончыў Лідскі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі. З 1956 года працаваў механікам Зарубскай МТС, з 1958 года – інспектарам Дубровенскай РТС. З 1960 года – галоўны інжынер саўгаса «Зарубы». У 1965 годзе завочна скончыў Беларускую ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію. З 1973 года – дырэктар таго ж саўгаса.
Званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі» прысвоена ў 1973 годзе.
Памёр Дзмітрый Пятровіч 18 снежня 1975 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Белавусаў Дзмітрый Пятровіч//Памяць: Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.] ; уклад.: А. Я. Гаўруцікаў, Р. П. Кахноўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1997. – Кн. 1. – С. 503.