Бердыган Казімір Іосіфавіч
Бердыган Казімір Іосіфавіч нарадзіўся 21 снежня 1894 года ў в. Паноры Верхнядзвінскага раёна.
Беларускі вучоны. Доктар медыцынскіх навук (1958), прафесар (1959).
У 1926 годзе скончыў Ленінградскі медыцынскі інстытут. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1958 года загадчык кафедры стаматалогіі Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў. Аўтар шматлікіх прац па лячэнні актынамікозу, вострых запаленняў сківічна-тварнай вобласці і пластычнай хірургіі твару. Узнагароджаны 2 ордэнамі, медалямі.
Памёр Казімір Іосіфавіч 18 верасня 1972 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Бердыган Казімір Іосіфавіч // Памяць: Верхнядзвінскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. А. Ф. Бубала ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2000. – Кн. 2. – С. 244.
2. Бржэўскі, В. Прафесар з Верхнядзвіншчыны / В. Бржэўскі // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 1982. – 9 лют. – С. 3.
3. Кулик, М. Доктор / М. Кулик // Советская Белоруссия. – 1963. – 17 февр. – С. 4.