Бічанін Уладзімір Уладзіміравіч
Бічанін Уладзімір Уладзіміравіч нарадзіўся 5 снежня 1936 года ў в. Сталярова Міёрскага раёна.
У 1954 г., пасля заканчэння школы, пачаў працоўную дзейнасць качагарам у вайсковай частцы Баравуха-1 Полацкага раёна.
Пасля службы ў арміі (1958), працаваў на розных працоўных пасадах у г. Дзісна Міёрскага раёна, станцыі Адамава Полацкага раёна, в. Луначарскае Верхнядзвінскага раёна.
Скончыў ПТВ № 28 (1962). Працаваў машыністам кампрэсарных і помпавых станцый нафтаперапрацоўчага завода (1962–1966). У 1963–1969 гг. завочна вучыўся ў Маскоўскім інстытуце нафтахімічнай і газавай прамысловасці ім. І. М. Губкіна (кваліфікацыя «інжынер-эканаміст»).
З 1966 г. працаваў інспектарам дзяржаўнай статыстыкі горада Наваполацка. Інструктар прамыслова-транспартнага аддзела Наваполацкага гаркама КПБ (1968–1972). У 1972 г. запрошаны на працу загадчыкам сектара хіміі прамыслова-транспартнага аддзела Віцебскага абкама КПБ.
З 1973 па 1975 гг. – другі сакратар Наваполацкага гаркама партыі. У 1975–1988 гг. – старшыня выканкама Наваполацкага гарадскога Савета народных дэпутатаў.
Сістэмна займаўся праблемай ўдасканалення кіравання эканамічным і сацыяльным развіццём малога горада, асаблівую ўвагу надаючы пытанням спалучэння галіновага і тэрытарыяльнага планавання. 1988 г. – на выкладчыцкай працы ў Полацкім дзяржаўным універсітэце на кафедры гісторыі КПСС і палітэканоміі.
З 2007 па 2011гг. – загадчык кафедры эканамічнай тэорыі, з 2011 па 2014 гг. – дацэнт кафедры эканомікі і арганізацыі вытворчасці.
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1976). У 2014 г. прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Наваполацка».
ЛІТАРАТУРА
1. Бичанин Владимир Владимирович // Почетные граждане города Новополоцка / [сост. С. Б. Филиппенкова ; ред. совет: Н. М. Марченко, В. К. Мартыненко, М. В. Караваева]. – Новополоцк : ПГУ, 2015. – С. 37.