Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Бладыка Нічыпар Міхайлавіч

Дата нараджэння
15.06.1889
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Талачынскі раён, в. Рамашкава
Род дзейнасці
дзяржаўны дзеяч
удзельнік грамадзянскай вайны
Гады службы
1917–1922

Бладыка Нічыпар Міхайлавіч – дзяржаўны дзеяч.

Нарадзіўся 15 чэрвеня 1889 года ў в. Рамашкава Талачынскага раёна.

Пасля заканчэння пачатковай школы працаваў лесарубам, конюхам, рабочым на чыгунцы.

У лістападзе 1917 года ўступіў у чырвонагвардзейскі атрад пры Аршанскім рэўкаме, удзельнічаў у баях з белаказакамі, потым з войскамі кайзераўскай Германіі, быў агентам па правядзенні харчразвёрсткі ў войсках ВЧК.

Член КПСС з 1918 года.

У канцы 1919 г. пайшоў на фронт сувязістам, кулямётчыкам 1-й Коннай арміі пад камандаваннем С. М. Будзённага. Ваяваў супраць белагвардзейцаў пад Растовам, белапалякаў пад Львовам, урангелеўцаў і банд Махно.

У 1922 годзе ў ліку 600 будзёнаўцаў накіраваны на вучобу. Скончыў рабфак у Оршы, пасля Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя Ціміразева (1929), аспірантуру Акадэміі сельскагаспадарчых навук імя Леніна (1933).

Працаваў на кіруючых пасадах у сельскагаспадарчых арганізацыях, выкладчыкам Вышэйшай партыйнай школы ў Мінску, вучоным сакратаром Прэзідыума Акадэміі навук БССР.

У 1937 годзе быў рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Быў рэпрэсаваны. Пасля 8-гадовага зняволення жыў і працаваў аграномам у Астрахані.

У сярэдзіне 1950-х гадоў рэабілітаваны і адноўлены ў партыі.

Працаваў выкладчыкам у партыйнай школе ў Астрахані.

Больш 20 гадоў кіраваў саветам ветэранаў рэвалюцыі, вайны і працы пры Астраханскім гаркаме КПСС, выбіраўся дэпутатам Астраханскага гарадскога Савета народных дэпутатаў, членам гаркама КПСС.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бірукоў, В. Узначальваў і Белдзяржуніверсітэт / В. Бірукоў // Наша Талачыншчына. – 2009. – 28 сак. – С. 1.

2. Нічыпар Міхайлавіч Бладыка // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. – С. 639–640.

 

СПАСЫЛКІ

arrow  Белорусский государственный университет. Никифор Михайлович Бладыко 

arrow  Даведнік «Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794–1991». Бладыка Нічыпар Міхайлавіч