Бубноўскі Вацлаў Аляксандравіч
Бубноўскі Вацлаў Аляксандравіч нарадзіўся 15 жніўня 1865 года ў в. Дубянец Полацкага раёна, беларускі скульптар, кераміст.
Скончыў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства. У 1888–1897 гг. вучыўся ў Кракаўскай акадэміі мастацтваў у Парыжы. Працаваў у жанры партрэта. Яго скульптура «Хлопчык, які іграе на пішчалі» (1890–1891) адзначана залатым медалём. Ствараў пластыку дробных формаў: статуэткі, дэкаратыўныя кампазіцыі і вазы ў стылі мадэрн («Купальшчыца», «Прыгажуня і купідон»), дзе выкарыстоўваў уласны спосаб пацініравання керамічных вырабаў. Многія яго творы навеяны сімвалічнымі, фантастычнымі і казачнымі матывамі, вызначаюцца манернымі, вычварнымі формамі, асіметрыяй, экспрэсіўнасцю рытмаў, мудрагелістасцю арнаменту.
Памёр Вацлаў Аляксандравіч у 1945 годзе.
ЛІТАРАТУРА
1. Бубноўскі Вацлаў Аляксандравіч // Памяць: Полацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: І. Б. Каросцік, Р. І. Маслоўскі, А. Л. Петрашкевіч ; уклад. С. С. Чарняўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Вышэйшая школа, 1999. – С. 639.