Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Бучэль Таццяна Фамінічна

Дата нараджэння
09.07.1955
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Шаркаўшчынскі раён, аг. Германавічы
Род дзейнасці
грамадскі дзеяч

Бучэль Таццяна Фамінічна нарадзілася 9 ліпеня 1955 года ў аг. Германавічы Шаркаўшчынскага раёна. Беларускі грамадскі дзеяч у Латвіі.

Пасля заканчэння сярэдняй школы вучылася ў Мінску на факультэце нямецкай і англійскай моў педагагічнага інстытута замежных моў, які скончыла ў 1977 годзе. Два гады працавала настаўніцай замежных моў у Беларусі. Затым, пераехаўшы ў Латвію, выкладала англійскую мову ў Даўгаўпілскім педагагічным інстытуце. 3 1980 года – дырэктар Калкунскай бібліятэкі Даўгаўпілскага раёна. У 1999 годзе паспяхова абараніла магістарскую працу на тэму «Фразеалагізмы з міфалагічнымі кампанентамі ў беларускай і рускай мовах» у Даўгаўпілскім педагагічным універсітэце.

З'яўляецца адным з арганізатараў Беларускага культурна-асветніцкага таварыства «Уздым» (г. Даўгаўпілс). Вядзе заняткі ў беларускай нядзельнай школе, якая дзейнічае ў Даўгаўпілсе пры таварыстве, арганізуе правядзенне беларускіх народных святаў, праводзіць конкурсы на лепшае сачыненне на беларускай мове, экскурсіі па гарадах Беларусі, Літвы і Латвіі. З'яўляецца выкладчыкам спецкурса па беларускай мове ў Даўгаўпілскім педагагічным універсітэце.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бучэль Таццяна Фамінічна // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Витебская областная типография, 2007. – С. 28.