Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Буевіч Вітольд Палікарпавіч

Дата нараджэння
01.05.1933
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Талачынскі раён, в. Забалацце
Род дзейнасці
урач
Узнагароды і прэміі
Заслужаны работнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (1995)
ордэн Леніна
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
медаль «За доблесную працу»
нагрудны знак М. I. Пірагова
Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР
дыплом Саюза таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца СССР

Буевіч Вітольд Палікарпавіч нарадзіўся 1 мая 1933 года ў в. Забалацце Талачынскага раёна.

Вучыўся ў Забалацкай сямігодцы, потым у Коханаўскай сярэдняй школе.

У 1957 годзе скончыў з адзнакай Мінскі медыцынскі інстытут (занесены ў Кнігу гонару інстытута). Працаваў галоўным урачом Чарнаруцкай участковай бальніцы, з 1959 года – урач-гінеколаг у Шклоўскай раённай бальніцы, намеснік галоўнага ўрача.

3 мая 1965 года – галоўны ўрач Шклоўскай раённай бальніцы, адначасова і галоўны ўрач Шклоўскага раёна.

У 1963 годзе выбіраўся дэпутатам Шклоўскага раённага Савета народных дэпутатаў, членам раённага камітэта КПБ.

Заслужаны работнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (1995).

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём «За доблесную працу», Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, нагрудным знакам М. I. Пірагова, дыпломам Саюза таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца СССР.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бялясаў, А. Удастоены звання «Заслужаны» / А. Бялясаў // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Шклоўскага раёна / рэдкал.: Л. М. Анціпенка [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Універсітэцкае,1998. – С. 451.

2. Вітольд Палікарпавіч Буевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. – С. 640.

3. В. П. Буевич // Моя Толочинщина: страницы истории / А. Шнейдер. – 2-е изд, с изм. – Минск : Бизнесофсет, 2006. – С. 127–128.