Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Буглоў Яўген Данілавіч

Дата нараджэння
29.10.1924
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, в. Стрыжанёва
Род дзейнасці
навуковец
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Спецыялізацыя
паталагічная фізіялогія
Навуковая ступень
доктар медыцынскіх навук (1972)
Узнагароды і прэміі
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга – двойчы
медаль ВДНГ СССР – тройчы
прэмія імя Д. Мендзялеева

Буглоў Яўген Данілавіч нарадзіўся 29 кастрычніка 1924 года ў в. Стрыжанёва Лёзненскага раёна, беларускі навуковец-патафізіёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1972).

У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на 1-м Прыбалтыйскім фронце.

У 1951 годзе скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут. З 1951 года – у Беларускім навукова-даследчым інстытуце гематалогіі і пералівання крыві. Пазней, з 1973 года, ён узначаліў патафізіялагічны аддзел інстытута.

Уся далейшая дзейнасць Я. Д. Буглова была звязана з праблемамі крыві. Ён упершыню распрацаваў унікальны спосаб стабілізацыі крыві. Пад яго кіраўніцтвам вырашаны важнейшыя пытанні біяхіміі кансерваванай крыві, падоўжаны тэрміны яе захавання пры розных тэмпературах.

Яго распрацоўкі ўдастоены трох медалёў ВДНГ СССР і прэстыжнай у навуковых колах прэміі імя Дзмітрыя Мендзялеева.

Усяго ў актыве вучонага 11 аўтарскіх пасведчанняў, звыш 250 друкаваных работ і дзве манаграфіі. За навуковыя дасягненні і практычныя заслугі ў развіцці «індустрыі крыві» ён узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Азаркевіч, Г. Запамінальная сустрэча ў Мінску / Г. Азаркевіч // Сцяг Перамогi (Лёзна). – 2006. – 6 мая. – С. 2.

2. Буглоў Яўген Данілавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1996. – Т. 3 : Беларусы–Варанец. – С. 305–306.

3. Буглоў Яўген Данілавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Лёзненскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1992. – С. 576.

4. Волкова, Л. Связаны кровно. И духовно / Л. Волкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2006. – 14 нояб. – С. 4.

5. Тихомиров, Н. К. Ученый Буглов и его родословная / Н. К. Тихомиров // Сцяг Перамогi (Лёзна). – 2006. – 6 мая. – С. 2, 7.

6. Федоров, В. Брат по крови / В. Федоров // Рэспубліка. – 2009. – 29 кастр. – С. 4.

7. Шляпова, В. Оставили след в истории района. Буглов Евгений Данилович / В. Шляпова // Сцяг Перамогi (Лёзна). – 2006. – 5 жн. – С. 7.

 

СПАСЫЛКІ

 arrow Евгений Данилович Буглов