Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Буйко Аляксандр Міхайлавіч

Дата нараджэння
1885
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Шаркаўшчынскі раён, в. Астраўляны
Дата смерці
30.01.1941
Род дзейнасці
рэвалюцыянер, партыйны дзеяч

Буйко Аляксандр Міхайлавіч нарадзіўся ў 1885 годзе ў в. Астраўляны Дзісенскага павета Вілейскай губерні (цяпер Шаркаўшчынскі раён). Рэвалюцыянер, партыйны і дзяржаўны дзеяч.

У 1904 годзе ўступіў у РСДРП. Прымаў актыўны ўдзел у рэвалюцыі 1905–1907 гг., вёў падрыхтоўку да ўзброенага паўстання, уваходзіў у баявую дружыну. 3 1906 года – член Пецярбургскага камітэта РСДРП, у 1907–1909 гг. – член яго выканаўчай камісіі.

Са студзеня 1918 года – намеснік старшыні Прыбайкальскага выканаўчага камітэта і старшыня Рэўтрыбунала Прыбайкалля. Пасля захопу Забайкалля белагвардзейцамі эмігрыраваў у Манголію, потым у Кітай. Вярнуўся ў Расію 1 красавіка 1920 года. Адзін з кіраўнікоў разгрому войск Унгерна. У 1921 годзе – эмісар Далёкаўсходняй Рэспублікі ў Прыбайкаллі, сакратар Далёкаўсходняга Бюро ЦК РКП(б). 3 1922 года – старшыня Народнага сходу Далёкаўсходняй рэспублікі, пазней намеснік наркама гандлю РСФСР. У 1933–1941 гг. – памочнік галоўнага арбітра пры Савеце Народных Камісараў РСФСР. Аўтар кнігі «Шлях рабочага» (1934).

Памёр 30 студзеня 1941 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Буйка Аляксандр Міхайлавіч // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Л. М. Драбовіч [і інш.] ; уклад. Л. М. Лабачэўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2004. – С. 101.

2. Буйко Аляксандр Міхайлавіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Витебская областная типография, 2007. – С. 26.