Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Бука Вячаслаў Ульянавіч

Дата нараджэння
20.10.1942
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Шаркаўшчынскі раён, в. Маркі
Род дзейнасці
вучоны
Спецыялізацыя
біяхімія
Навуковая ступень
доктар біялагічных навук
Навуковае званне
прафесар

Бука Вячаслаў Ульянавіч нарадзіўся 20 кастрычніка 1942 года ў в. Маркі Шаркаўшчынскага раёна. Вядомы беларускі вучоны, прафесар, доктар біялагічных навук, загадчык аддзела біяхімічнай фармакалогіі Інстытута біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў Нацыянальнай акадэміі навук (г. Гродна). Аўтар больш за 450 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій. Больш за 100 артыкулаў змешчаны ў часопісах і зборніках, з іх – 28 у прэстыжных міжнародных часопісах.

Стварыў уласную навуковую школу. Яго вучні працуюць не толькі ў навуковых установах Беларусі, але і ў Расіі, ЗША, Швейцарыі. Вячаслаў Бука абраны акадэмікам Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі (1995) і Нью-Ёркскай акадэміі навук (1996). Чытаў лекцыі ў шэрагу замежных універсітэтаў Германіі, Італіі, Венгрыі, Іспаніі. Лаўрэат найвышэйшай навуковай узнагароды Ісламскай Рэспублікі Іран – прэміі Аль-Харэзмі (люты, 2013) за распрацоўку фундаментальных падыходаў да фармакалагічнай карэкцыі паталогіі печані і сумежных захворванняў.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бурэц, А. Прафесар Вячаслаў Бука атрымаў найвышэйшую навуковую ўзнагароду Ісламскай Рэспублікі Іран / А. Бурэц // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2013. – 21 лют. – С. 2.

2. Кажан, К. Нашы вядомыя землякі. Ураджэнец вёскі Маркі Вячаслаў Ульянавіч Бука / К. Кожан // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2012. – 9 лістап. – С. 4.

3. Наша родина здесь, над Дисною-рекой... = Our motherland is here over Disna river... : фотоальбом / [Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи Шарковщинского районного исполнительного комитета]. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2018. – 38 с.

 

СПАСЫЛКІ

 arrow Бука Вячаслаў Ульянавіч