Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Бухавец Георгій Кліменцьевіч

Дата нараджэння
18.01.1901
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Дата смерці
27.05.1967
Род дзейнасці
ваенны дзеяч
удзельнік грамадзянскай вайны
Гады службы
1920–1953
Воінскае званне
генерал-лейтэнант
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна
ордэн Чырвонага Сцяга – 4
ордэн Суворава
ордэн Кутузава I ступені
медаль «За абарону Ленінграда»
медаль «За вызваленне Прагі»

Бухавец Георгій Кліменцьевіч нарадзіўся 18 студзеня 1901 года ў Віцебску. Ваенны дзеяч.

Скончыў Віцебскія пяхотныя камандныя курсы (1922), курсы «Выстрал» (1938), Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генштаба (1948).

З 1920 года – у Чырвонай Арміі. Удзельнік грамадзянскай вайны. 3 1938 года – начальнік штаба стралковага корпуса.

У гады Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года на Паўночна-Заходнім, Ленінградскім, 3-м Беларускім, 1-м Украінскім франтах. У 1944 годзе Г. К. Бухаўцу было прысвоена званне «генерал-лейтэнант».

З 9 ліпеня 1945 года генерал-лейтэнант Бухавец Георгій Кліменцьевіч – начальнік штаба Харкаўскай ваеннай акругі, а з 12 ліпеня 1946 года – Таўрычнай ваеннай акругі. З лютага 1947 па май 1948 гг. праходзіў навучанне ў Вышэйшай ваеннай акадэміі імя К. Я. Варашылава, затым быў прызначаны намеснікам генерал-інспектара Інспекцыі стралковых войскаў Галоўнай інспекцыі УС СССР. З сакавіка 1949 года – камандзір 82-га стралковага корпуса Адэскай ваеннай акругі, з ліпеня 1952 года – начальнік штаба – першы намеснік камандуючага войскамі Прыволжскай ваеннай акругі.

21 верасня 1953 года звольнены ў запас.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Суворава, Кутузава I ступені, Чырвонага Сцяга (4), медалямі.

Памёр Георгій Кліменцьевіч 27 мая 1967 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бухавец Георгій Кліменцьевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1996. – Т. 3 : Беларусы–Варанец. – С. 363.

2. Бухавец Георгій Кліменцьевіч // Ваенная энцыклапедыя Беларусі = Военная энциклопедия Беларуси / склад.: В. Ц. Осіпаў [і інш.] ; рэдкал.: А. В. Праляскоўскі [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – С. 186–187.

3. Бухавец Георгій Кліменцьевіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 527.

4. Буховец Георгий Климентьевич // Военачальники земли белорусской : энциклопедический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : БелЭн, 2005. – С. 122–123.

5. Буховец Георгий Климентьевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 112.