Буланаў Пётр Аляксандравіч
Буланаў Пётр Аляксандравіч нарадзіўся 1 лістапада 1905 года ў Віцебску. Беларускі вучоны-імунолаг. Доктар біялагічных навук, прафесар. Член-карэспандэнт Акадэміі навук Казахстана (1954).
У 1930 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. 3 1934 года працаваў у Алма-Ацінскім зоаветінстытуце, з 1961 года – у Інстытуце біялогіі Акадэміі навук Беларусі. У 1964–1969 гг. узначальваў кафедру мікрабіялогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Вывучаў уласцівасці змяінага яду, распрацоўваў вакцыны і сывараткі, антыбіётык актынаміцын К.
Аўтар шэрагу навуковых прац на тэму мікробных меланінавых пігментаў, бруцэлёза буйной рагатай жывёлы.
Памёр Пётр Аляксандравіч 26 студзеня 1990 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Буланаў Пётр Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1996. – Т. 3 : Беларусы–Варанец. – С. 327.
2. Буланаў Пётр Аляксандравіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 526–527.