Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Буцьянаў Даніла Дзяменцьевіч

Дата нараджэння
09.12.1918
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Сенненскі раён, в. Хамёнкі
Дата смерці
12.04.2006
Род дзейнасці
вучоны
Спецыялізацыя
эпізааталогія
Навуковая сфера
ветэрынарыя
Навуковая ступень
доктар ветэрынарных навук (1974)
Навуковае званне
прафесар (1975)
Узнагароды і прэміі
ордэн Айчыннай вайны II ступені

Буцьянаў Даніла Дзяменцьевіч нарадзіўся 9 снежня 1918 года ў в. Хамёнкі Сенненскага раёна. Беларускі вучоны ў галіне эпізааталогіі.

У 1939 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут і пачаў працаваць ветэрынарным урачом Бягомльскага раёна Мінскай вобласці.

З 1939 года служыў у Чырвонай арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Некаторы час знаходзіўся ў нямецкім палоне на тэрыторыі Польшчы.

Працаваў ардынатарам, асістэнтам эпізааталогіі ў Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны (1947–1954, 1964–1992). У 1954–1964 гг. – галоўны ветурач, намеснік начальніка сельгасупраўлення Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1962 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Фагоцитарная реакция при роже свиней».

З 1964 года – асістэнт кафедры, з 1967 года – дацэнт. У 1972 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Ассоциированная вакцинация свиней против чумы и рожи».

У 1973–1988 гг. – загадчык кафедры эпізааталогіі, у 1975–1978 гг. – дэкан ветэрынарнага факультэта.

Доктар ветэрынарных навук (1974). Прафесар (1975).

Актыўна займаўся навуковай працай па патагенезе і імунітэце пры рожы і іншых хваробах свіней, мерах барацьбы з лептаспірозам і пастэрэлёзам сельскагаспадарчых жывёл, адначасовай вакцынацыі жывёл супраць некалькіх інфекцый.

Аўтар навуковых прац. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтавана пяць кандыдатаў ветэрынарных навук.

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, шасцю юбілейнымі медалямі, значком «Выдатнік сацыялістычнай сельскай гаспадаркі СССР і БССР», значком Мінвуза СССР «За выдатныя поспехі ў працы», значком «Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва».

У 1992 годзе пайшоў на заслужаны адпачынак.

Памёр 12 красавіка 2006 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Буцьянаў Даніла Дзяменцьевіч // Яны нарадзіліся на Сенненшчыне : біяграфічны даведнік / склад. А. В. Бараноўскі. – Віцебск : ВДУ імя Машэрава, 2016. – С. 23–24.

2. Буцьянаў Даніла Дзяменцьевіч // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 538.

3. Буцьянаў Даніла Дзяменцьевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1996. – Т. 3 : Беларусы–Варанец. – С. 366.

4. Пятроў, В. З днём нараджэння! / В. Пятроў, С. Аздуні // Віцебскі рабочы. – 1978. – 9 снеж. – С. 4.