Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Бяляцкі Дзмітрый Паўлавіч

Дата нараджэння
02.11.1906
Месца нараджэння
Віцебская вобл., Аршанскі р-н, в. Пугляі
Дата смерці
02.06.1983
Род дзейнасці
вучоны
Навуковае званне
Доктар медыцынскіх навук (1967)
Узнагароды і прэміі
Заслужаны ўрач БССР (1967)

Бяляцкі Дзмітрый Паўлавіч нарадзіўся 2 лістапада 1906 года ў в. Пугляі Аршанскага раёна, беларускі вучоны ў галіне сацыяльнай гігіены і гісторыі медыцыны. Доктар медыцынскіх навук, прафесар, заслужаны ўрач БССР.

У 1933 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. 3 1933 года ў Наркамаце аховы здароўя БССР. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У час Вялікай Айчыннай вайны начальнік аддзялення армейскага шпіталя, начальнік санітарнай службы 3-й танкавай брыгады Заходняга і Бранскага франтоў, галоўны эпідэміёлаг Прыволжскай ваеннай акругі.

У 1943–1959 гадах намеснік міністра аховы здароўя БССР. У 1945–1978 гадах загадчык кафедры сацыяльнай гігіены і арганізацыі аховы здароўя Мінскага медыцынскага інстытута.

Аўтар прац па сацыяльнай гігіене і гісторыі развіцця санітарнай службы на Беларусі.

Памёр Дзмітрый Паўлавіч 2 чэрвеня 1983 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бяляцкі Дзмітрый Паўлавіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 420.

2. Дединец, А. Благословил на учебу / А. Дединец // Медицинский вестник. – 2006. – 26 янв. – С. 8.

3. Дединец, А. След на земле / А. Дединец // Вiцебскі рабочы. – 1996. – 29 лiстап. – С. 4.

4. Дединец, А. Чтобы сохранить память / А. Дединец // Аршанская газета. – 2006. – 5 снеж. – С. 4.

5. Кардаш, И. Б. Дмитрий Павлович Беляцкий (1906–1983 гг.) / И. Б. Кардаш // Здравоохранение Белоруссии. –1986. – № 10. – С. 39–41.