Бялыніцкі-Біруля Аляксей Андрэевіч
Бялыніцкі-Біруля Аляксей Андрэевіч нарадзіўся 5 лістапада 1864 года ў в. Бабкоў Аршанскага раёна, вучоны-натураліст, падарожнік.
Член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР. Прафесар Ленінградскага ўніверсітэта. У 1891 годзе скончыў прыродазнаўчае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта. 3 1893 года да канца жыцця працаваў у Заалагічным музеі ў Пецярбургу. У 1900–1903 гадах удзельнічаў у палярнай экспедыцыі на Шпіцберген на чале з геолагам і географам Э. В. Толем, у ходзе якой упершыню апісаў расліннае покрыва мыса Чэлюскін, даследаваў жывёльны і раслінны свет Новасібірскіх астравоў.
Мае навуковыя працы (больш за 100) па сістэматыцы і біягеаграфіі розных груп беспазваночных, птушак і млекакормячых.
Памёр Аляксей Андрэевіч 18 чэрвеня 1937 года. Пахаваны ў Пецярбургу.
ЛІТАРАТУРА
1. Батыгин, А. Огурцы с 66-й параллели / А. Батыгин // Советская Белоруссия. – 2006. – 7 сент. – С. 8.
2. Бялыніцкі-Біруля Аляксей Андрэевіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 420.
3. Шаруха, І. Даследчык Сібіры / І. Шаруха // Віцебскі рабочы. – 1991. – 9 лют. – С. 2.