Бяспалы Аляксандр Сяргеевіч
Бяспалы Аляксандр Сяргеевіч нарадзіўся 8 лістапада 1948 года ў Полацку, беларускі акцёр тэатра і кіно, рэжысёр. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь.
У 1968 годзе скончыў механічнае аддзяленне Полацкага нафтавага тэхнікума. У 1973 годзе скончыў акцёрска-рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі. З 1973 года працуе на кінастудыі «Беларусьфільм». З 1981 года – акцёр Мінскага тэатра-студыі кінаакцёра.
Яго творчасці ўласцівыя тэмперамент і высокая пластычная культура. Акцёр, які рэалізуе сапраўды народны характар, узнавіў яркія, пазнавальныя, блізкія, смешныя і чалавечныя вобразы ў самых значных спектаклях рэпертуару: «Усё яго жыццё», «Жаніцьба Бальзамiнава», «Фантазии по Гоголю», «Выкраданне Алены» і іншых. Сумесна з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Грыцэўскім ён паставіў спектаклі: «Тэатр купца Япішкіна», «Мы ідзем глядзець «Чапаева», «Апошняя жанчына сеньёра Хуана», «Востраў нашага кахання і надзеі», «Поле бітвы» і іншыя.
За гады працы ў тэатры ім было створана больш за 130 вялікіх і маленькіх роляў у карцінах блізкага і далёкага замежжа.
Здымаўся ў фільмах: «Чёрны бусел», «Узяць жывым», «Настасся Слуцкая», «1612», «Браты Карамазавы» і іншых.
Памёр Аляксандр Сяргеевіч 22 жніўня 2016 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Беспалый Александр Сергеевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 59.
2. Беспалый Александр Сергеевич // Современная Беларусь : энциклопедический справочник : в 3 т. / редкол.: М. В. Мясникович [и др.]. – Минск : Белорусская наука, 2007. – Т. 3 : Культура и искусство. – С. 522.
3. Сухадолаў, А. Памятаць праўду, няпраўду забыць / А. Сухадолаў // Літаратура і мастацтва. – 2009. – 27 крас. – С. 10.