Бяссмертны Аркадзь Львовіч
Бяссмертны Аркадзь Львовіч нарадзіўся 24 красавіка (6 мая) 1893 года ў м. Сураж. Беларускі скрыпач, дырыжор, прафесар (1946). Заслужаны артыст БССР (1939).
Скончыў Петраградскую кансерваторыю (1917). Быў другім скрыпачом у вядомым Мекленбургскім квартэце (ад імя яго заснавальніка рускага мецэната Г. Мекленбург-Стрэліцкага). Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў першых на Беларусі сімфанічнага аркестра і народнай кансерваторыі (1918) у Віцебску. З 1924 г. – дырэктар Беларускага музычнага тэхнікума, з 1926 г. – скрыпач-саліст і дырыжор сімфанічнага аркестра Беларускага радыё. З 1932 г. – педагог Беларускай кансерваторыі. Стваральнік і ўдзельнік (першая скрыпка) Дзяржаўнага струннага квартэта БССР (1935).
Памёр 3 верасня 1955 года.
Узнагароджаны двума ордэнамі.
ЛІТАРАТУРА
1. Бяссмертны Аркадзь Львовіч // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 703–704.