Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Бязлюдаў Артур Іосіфавіч

Дата нараджэння
28.04.1934
Месца нараджэння
Віцебская вобл., Аршанскі р-н, г. Барань
Дата смерці
16.01.1996
Род дзейнасці
дзяржаўны дзеяч, вучоны
Спецыялізацыя
хімія
Навуковае званне
Доктар эканамічных навук (1985)

Бязлюдаў Артур Іосіфавіч нарадзіўся 28 красавіка 1934 года ў г. Барань Аршанскага раёна, дзяржаўны дзеяч Беларусі, вучоны-эканаміст. Доктар эканамічных навук, прафесар.

З 1955 года тэхнолаг, начальнік цэха, старшы інжынер-тэхнолаг завода «Чырвоны барацьбіт» у Оршы. З 1957 г. намеснік загадчыка аддзела Віцебскага абкама КПБ, з 1958 г. 1-ы сакратар Віцебскага гаркама ЛКСМБ. 3 1961 г. загадчык аддзела Віцебскага, 2-гі сакратар Полацкага, 1-ы сакратар Наваполацкага гаркамаў КПБ.

У 1963 г. скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. У 1973 г. быў прызначаны Міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР. Знаходзіўся на гэтай пасадзе на працягу 13 гадоў, да 1986 года.

19 чэрвеня 1991 г. быў прызначаны прарэктарам па навуковай рабоце Акадэміі кіравання пры Савеце Міністраў БССР. Таксама, быў рэктарам Беларускага недзяржаўнага інстытута кіравання, фінансаў і эканомікі і недзяржаўнага Інстытута дзелавога адміністравання.

Артур Іосіфавіч Бязлюдаў даследаваў праблемы аптымізацыі сістэм кіравання капітальным будаўніцтвам і гарадской гаспадаркай. У 1983 годзе абараніў дысертацыю на тэму «Праблемы кіравання жыллёва-камунальнай гаспадаркай (метадалогія і практыка)».

Памёр Артур Іосіфавіч 16 студзеня 1996 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Безлюдов Артур Иосифович // Почетные граждане белорусских городов : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : Беларусь, 2008. – С. 86–87.

2. Бязлюдаў Артур Іосіфавіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 419–420.

3. Конышева, Н. В память о Почётном гражданине города / Н. Конышева // Новая газета (Наваполацк). – 2011. – 22 июня. – С. 4.