Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Бышнёў Ігар Іванавіч

Дата нараджэння
07.01.1964
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, в. Халамер’е
Род дзейнасці
навуковец
рэжысёр і сцэнарыст дакументальнага кіно
Навуковая ступень
кандыдат біялагічных навук (1999)

Бышнёў Ігар Іванавіч нарадзіўся 7 студзеня 1964 года ў в. Халамер'е Гарадоцкага раёна, беларускі вучоны-арнітолаг, эколаг, рэжысёр і сцэнарыст дакументальнага кіно.

У 1985 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. 3 1985 года – навуковы супрацоўнік, арнітолаг Бярэзінскага біясфернага запаведніка, з 1999 года – дырэктар па развіцці і сувязям Рэспубліканскага таварыства «Ахова птушак Беларусі», член грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Даследуе згуртаванні птушак прыродных экасістэм Беларусі.

Аўтар манаграфіі «Атлас наземных пазваночных: Бярэзінскі біясферны запаведнік» (1997), навукова-папулярных кніг «Птушкі над Бярэзінай», «Біясферны запаведнік на Бярэзіне», «Жывёльны свет Беларусі ад "А" да "Я"», «Падарожжа ў свет прыроды Беларусі», альбомаў пра скарбы беларускай прыроды.

У дакументальным кіно Ігар Іванавіч з 1999 года. Заснаваў экалагічны кірунак у беларускай дакументалістыцы. Зняў цыкл відэафільмаў, прысвечаных прыродзе Беларусі: «Жывая вада», «Лясныя хованкі», «Жывыя сведкі ледавікоў» (усе 2000 ), «Апошнія арлы», «Жабы на дарогах», «Чаму ў бабра падрапаны нос» (усе 2002). Сярод іншых работ у кіно: цыкл фільмаў «У царстве бакланаў і чапляў» (2001), «Беларусь – некранутая прырода ў цэнтры Еўропы» (2003). Яго фільмы адзначаны прызамі Міжнародных кінафестываляў.

З'яўляецца рэжысёрам і вядучым праекта «Мільён пытанняў аб прыродзе» на тэлеканале «МІР».

Жыве ў в. Домжарыцы Лепельскага раёна.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Багушэўская зямля натхніла на творчасць / падрыхт. В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 4 верас. – С. 4.

2. Бышнев, И. И. «Берите бинокль, записную книжку, сапоги и – вперед. За окном много открытий» / И. И. Бышнев ; беседовала В. Гнилозуб // Белорусская нива. – 2013. – 19 дек. – С. 6.

3. Бышнев, И. И. Назад к природе с миллионом вопросов / И. И. Бышнев ; беседовала В. Попова // Советская Белоруссия. – 2014. – 4 янв. – С. 1–2. – (Прил.: ТВ твоего дома).

4. Бышнёв Игорь Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 116.

5. Бышнёв Игорь Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 576–577.

6. Дединкина, С. Вот такое кино от Игоря Бышнева / С. Дединкина // Народнае слова. – 2004. – 30 лістап. – С. 5.

7. «Кавалеры рек, болот и лесов» / подгот. Е. Петрова // Віцебскі рабочы. – 2012. – 19 чэрв. – С. 5.

8. Нячай, В. Ф. Бышнёў Ігар Іванавіч / В. Ф. Нячай // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2004. – Т. 18. Кн. І : Дадатак : Шчытнікі–Яя. – С. 357.

9. Нячай, В. Ф. Бышнёў Ігар Іванавіч / В. Ф. Нячай // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 710–711.

10. Шпакоўская, Г. Чалавек з фотакамерай / Г. Шпакоўская // Народнае слова. – 2007. – 6 сак. – С. 8.

11. Шчыпанава, М. Спатканне з лесам / М. Шчыпанава, А. Лапіцкая // Літаратура і мастацтва. – 2018. – 25 мая. – С. 10.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Ігар Бышнёў: «Працаваць разам з сынамі – вялікае шчасце» 

arrow Ігар Бышнёў: «Прыроду не трэба ратаваць. Ратаваць трэба нас!» 

arrow Игорь Бышнев 

arrow Нашы землякі