Часнавіцкі Канстанцін Генрыхавіч
Часнавіцкі Канстанцін Генрыхавіч нарадзіўся 2 красавіка 1947 года ў п. Баравуха-1 Полацкага раёна Віцебскай вобласці.
У 1966 г. скончыў Полацкі нафтавы тэхнікум, у 1973 г. – Маскоўскі інстытут нафтахімічнай і газавай прамысловасці ім. І. М. Губкіна.
З 1966 па 1983 гг. працаваў на Наваполацкім нафтаперапрацоўчым заводзе аператарам, начальнікам тэхналагічнай устаноўкі, намеснікам начальніка вытворчасці каталітычных працэсаў, намеснікам генеральнага дырэктара па вытворчасці. З 1983 года па 1992 гг. – галоўны інжынер вытворчага аб'яднання «Наваполацкнафтааргсінтэз». З 1992 г. прызначаны генеральным дырэктарам аб'яднання (у далейшым – ААТ «Нафтан»). Член Віцебскага аблвыканкама, прэзідыума Савета прамыслоўцаў Віцебскай вобласці.
Пры актыўным удзеле К. Г. Часнавіцкага на прадпрыемстве было пачата паэтапнае перапрафіляванне вольных магутнасцяў, рэканструкцыя і мадэрнізацыя вытворчасці. У 1998–2005 гг. было выканана 15 ключавых праектаў праграмы рэканструкцыі, узведзена 11 буйных аб'ектаў і ўстановак, укаранёны новыя тэхналогіі. Гэта дазволіла прадпрыемству знізіць энергазатраты, аптымізаваць магутнасці і павялічыць эфектыўнасць вытворчасці.
Узнагароджаны дзяржаўнымі і ўрадавымі ўзнагародамі. У 2003 г. прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Наваполацка».
ЛІТАРАТУРА
1. Коктыш, М. «Такая у меня судьба» / М. Коктыш // Химик (Новополоцк). – 2005. – 18 нояб. – С. 1–2.
2. Чесновицкий, К. «Время валовых оценок прошло» / К. Чесновицкий ; записал В. Факеев // Віцебскі рабочы. – 2002. – 22 кастр. – С. 1, 3.
3. Чесновицкий, К. Г. «Сорок лет – это зрелость» / К. Г. Чесновицкий ; записал А. Александров // Витебский курьер. – 2003. – 14 февр. – С. 1, 3.
4. Чесновицкий Константин Генрихович // Почетные граждане белорусских городов : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : Беларусь, 2008. – С. 93.
5. Чесновицкий Константин Генрихович // Почетные граждане города Новополоцка / [сост. С. Б. Филиппенкова ; ред. совет: Н. М. Марченко, В. К. Мартыненко, М. В. Караваева]. – Новополоцк : ПГУ, 2015. – С. 12.