Чэпік Кірыл Пятровіч
Чэпік Кірыл Пятровіч нарадзіўся ў 1912 годзе ў в. Копцевічы Чашніцкага раёна. Да вайны скончыў медыцынскі інстытут.
Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Кірыл Пятровіч працаваў урачом Чашніцкай раённай бальніцы, узначальваў санітарную службу ў партызанскай брыгадзе Дубава, з 1944 года – санітарную службу ўсіх партызанскіх брыгад Лепельска-Ушацкай зоны.
Цяжкія адметы пакінула вайна на лёсе Кірыла Пятровіча. Фашысты павесілі яго жонку Ніну Робертаўну, выпадкова ўдалося выратаваць трохгадовага сына Алега, а сам быў цяжка паранены. Цудам застаўся жывы.
Перажываючы цяжкія асабістыя выпрабаванні, доктар актыўна ўключыўся ў барацьбу супраць фашыстаў. Ён не хадзіў у атакі, але яго ўклад у перамогу над ворагам быў не менш значным, чым уклад байцоў.
За гады вайны вайсковы хірург зрабіў больш за 500 самых складаных аперацый. Доктар Чэпік адпраўляў партызанам зброю і медыкаменты, па меры магчымасці аказваў медыцынскую дапамогу. У шпіталі амаль не было смяротных выпадкаў.
Кірыл Чэпік – заслужаны ўрач БССР, кавалер ордэна Леніна.
Памёр Кірыл Пятровіч у 1996 годзе.
ЛІТАРАТУРА
1. Буткевич, С. Доктор Чепик / С. Буткевіч // Сельская газета. – 1982. – 1 апр. – С. 4.
2. Міхайлаў, Г. І крывёю і працай / Г. Міхайлаў // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 1982. – 8 мая. – С. 2.
3. Торбина, И. Просто «доктор Чепик» / И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнiкi). –2006. – 12 верас. – С. 2, 4.