Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Чэрскі Іван Дзяменцьевіч

Дата нараджэння
03(15).05.1845
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, ф. Свольна
Дата смерці
25(07).06(07).1892
Род дзейнасці
геолаг, географ

Чэрскі Іван Дзяменцьевіч нарадзіўся 3 (15) мая 1845 года ў фальварку Свольна Дрысенскага павета (зараз Верхнядзвінскі раён).

Студэнтам прымаў удзел у народным паўстанні 1863–1864 гг. супраць царскага самадзяржаўя. Быў асуджаны судом на бестэрміновую ссылку ў Сібір. Пакаранне ён адбываў у Омску.

Гады, якія Чэрскі правёў у ссылцы, сталі гадамі вывучэння прыродазнаўчых навук. У 1869 годзе ў сувязі з абвастрэннем хваробы сэрца быў пераведзены на вольнае пасяленне. У Іркуцку працаваў ва Усходне-Сібірскім аддзеле імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства.

Найбольшых дасягненняў Чэрскі дабіўся ў галіне геалогіі і геаграфіі. Значны след пакінуў у заалогіі, анатоміі, археалогіі, метэаралогіі. Іван Дзяменцьевіч цікавіўся батанікай, этнаграфіяй, фальклорам. Чэрскі адкрыў многа розных геаграфічных аб'ектаў, першым знайшоў і даследаваў палеалітычную стаянку ў Сібіры, сабраў і апісаў шэраг сучасных і выкапнёвых жывёл. Ён вывучаў геалагічную будову Саян, Прысаяння, Прыангар'я, басейнаў рэк Селенгі і Тунгускі. Займаўся даследаваннем возера Байкал. Быў узнагароджаны Рускім геаграфічным таварыствам малым сярэбраным і малым залатым медалямі, залатым медалём імя Ф. П. Літке.

Пасля амністыі з жонкай і сынам пераехаў у Пецярбург. Ён абагульніў геолага-геаграфічныя веды па Сібіры ў шматтомнае выданне «Землеведение Азии». Яго выбіралі сябрам навуковых таварыстваў: Рускага геаграфічнага, Пецярбургскага прыродазнаўчага, Маскоўскага выпрабавальнікаў прыроды, Маскоўскага аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі, Маскоўскага археалагічнага.

У 1891 годзе Чэрскі накіроўваецца ў экспедыцыю па Калыме. Адчуваўшы сябе дрэнна, сабраўшы ўсю волю, ён кіраваў экспедыцыяй, вёў запісы, дыктаваў жонцы і сыну свае назіранні. Чалавек вялікай адказнасці, жалезнай волі і мужнасці, ён прасіў жонку і сына пасля пахаванння абавязкова закончыць экспедыцыю і ўсе калекцыі і запісы перадаць у Пецярбург.

Памёр Іван Дзяменцьевіч Чэрскі ў 1892 годзе. У заімцы Калымскае ў 1943 годзе быў пастаўлены помнік «Выдающемуся исследователю Сибири, Колымы, Индигирки и Яны. Геологу и географу Ивану Дементьевичу Черскому от благодарных потомков».

Яго імя носяць працяглая (больш за 1500 км) горная сістэма паміж рэкамі Калыма і Яна ў Якуціі і Магаданскай вобласці, горны хрыбет у Забайкаллі (Чыцінская вобл.), пасёлак на р. Калыма ў Якуціі, найвышэйшая (2763 м) вяршыня Байкальскага хрыбта, адзін з вулканаў Тункінскай упадзіны на Усходнім Саяне, даліна паміж Усходнім Саянам і Енісейскім крыжам, два ледавікі на Байкальскім хрыбце, камень (зараз назіральная пляцоўка) на ўзбярэжжы Байкала каля вытокаў Ангары, стаянка першабытнага чалавека каля Іркуцка, вуліцы ў Маскве, Пскове, Верхнядзвінску. У в. Валынцы адкрыты музей Чэрскага. У Свольне, на месцы фальварка, Беларускае геаграфічнае таварыства паставіла помнік – вялікі валун.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Алдан-Семенов, А. Черский / А. Алдан-Семенов. – Москва : Молодая гвардия, 1962. – 222 с.

2. Асіноўскі, С. «Калі я буду адыходзіць...» / С. Асіноўскі // Архівы і справаводства. – 2009. – № 2. – С. 146–154.

3. Бизюк, Т. Сибириада Черского / Т. Бизюк // Сельская газета. – 2018. – 10 февр. – С. 30–31.

4. Гарэцкі, Р. Сын ліцвіна – вялікі расійскі натураліст. Чэрскі Іван Дзяменцьевіч / Р. Гарэцкі // Памяць: Верхнядзвінскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. А. Ф Бубала ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1999. – Кн. 1. – С. 68–70.

5. Грицкевич, В. П. В поисках останков мамонтов / В. П. Грицкевич // Путешествия наших земляков. Из истории страноведения Белоруссии. – Минск : Наука и техника, 1968. – С. 187–205.

6. Дамінікоўскі, Ф. Выдатныя географы – беларусы / Ф. Дамінікоўскі // Полымя. – 1945. – № 7. – С. 152–165.

7. Дединкина, С. Сибириада Ивана Черского: жизнь и смерть исследователя Сибири / С. Дединкина // Народная газета. – 2008. – 12 чэрв. – С. VII.

8. Елисеев, В. Исследователь Восточной Сибири / В. Елисеев // География. Издательский дом «Первое сентября». – 2017. – № 5–6. – С. 36–39.

9. Зімацкая, А. Памяць аб ім жыве / А. Зімацкая // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2008. – 2 ліп. – С. 4.

10. Іх імёны носяць вуліцы нашага горада // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2011. – 24 чэрв. – С. 2.

11. К высокой цели // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2013. – 30 крас. – С. 3 ; 10 мая. – С. 6 ; 15 мая. – С. 3 ; 17 мая. – С. 7 ; 24 мая. – С. 7.

12. Лобов, М. Ссыльный самоучка / М. Лобов // География. Издательский дом «Первое сентября». – 2015. – № 4. – С. 38–41.

13. Мартинович, А. Иван-да-Мавра / А. Мартинович // Нёман. – 2016. – № 8. – С. 173–187.

14. Пукшанскі, А. Беларускі «сібірак» / А. Пукшанскі // Звязда. – 2013. – 30 крас. – С. 6.

15. Чэрскі Іван Дзяменцьевіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. – Мінск, 1974. – Т. 11 : Футбол–ЯЯ. Дадатак. – С. 264.

16. Чэрскі Іван Дзяменцьевіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 306.

17. Чэрскі Іван Дзяменцьевіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 175–180–181.

18. Шпакоўская, Г. След на зямлі: да 170-годдзя з дня нараджэння Івана Чэрскага / Г. Шпакоўская // Витебские вести. – 2015. – 3 дек. – С. 14.

19. Ян Чэрскі: паміж Беларуссю і Сібір'ю / падрыхт. Н. Казленя // Краязнаўчая газета. – 2015. — № 19 (май). — С. 5.

20. Ярмоленка, В. А. Чэрскі Іван Дзяменцьевіч / В. А. Ярмоленка // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2003. – Т. 17 : Хвінявічы–Шчытні. – С. 334.