Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Чудакоў Алег Парфір’евіч

Дата нараджэння
23.10.1940
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Віцебскі раён, г. п. Сураж
Род дзейнасці
урач

Чудакоў Алег Парфір'евіч нарадзіўся 23 кастрычніка 1940 года ў г. п. Сураж Віцебскага раёна. Беларускі вучоны ў галіне сківічна-тваравай хірургіі. Заснавальнік і прэзідэнт Беларускай асацыяцыі сківічна-тваравых хірургаў. Доктар медыцынскіх навук (1975), прафесар (1977). Заслужаны дзеяч навук Беларусі (1997).

Скончыў Пермскі медыцынскі інстытут (1964). З 1968 г. у Цюменскім медыцынскім інстытуце (з 1979 загадчык кафедры). З 1980 г. у Мінскім медыцынскім універсітэце (загадчык кафедры), адначасова (1986–1988) прарэктар па навуковай рабоце. З 1992 г. галоўны спецыяліст па сківічна-тваравай і пластычнай хірургіі.

Аўтар шэрагу навуковых прац па метадах пластычнага аднаўлення дэфектаў твару і шыі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Зубкова, Н. Сдержанная элегантность профессора Чудакова / Н. Зубкова // Знамя юности. – 2009. – 19 июня. – С. 23.

2. Чудакоў Алег Парфір'евіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2003. – Т. 17 : Хвінявічы–Шчытні. – С. 286.