Чудакова Валянціна Мікалаеўна
Чудакова Валянціна Мікалаеўна– беларускі энцыклапедыст, кнігавыдавец.
Нарадзілася 12 чэрвеня 1957 года ў вёсцы Ляхавічы Лепельскага раёна.
У 1985 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
З 1997 года працуе ў выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» (з 2000 па 2007 гг. – загадчыца аддзелам).
Літаратурны рэдактар энцыклапедычных выданняў «Мінская вобласць» (т. 1–2, 2006–2007 гг.), «Энцыклапедыя Перамогі. Беларусь–Масква», «Рэгіёны Беларусі. Брэсцкая вобласць» (т. 1–2), «Прырода Беларусі» (т. 1), «Энцыклапедыя для школьнікаў і студэнтаў. Інфармацыйнае грамадства. ХХІ стагоддзе» (т. 1, усе 2009 года), «Культура Беларусі» (т. 1, 2010) і іншых.
ЛІТАРАТУРА
1. Рослик, Т. Ф.Чудакова Валентина Николаевна / Т. Ф. Рослик // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 593.