Чуяшоў Віктар Іванавіч
Чуяшоў Віктар Іванавіч нарадзіўся 7 чэрвеня 1955 года ў Полацку, навуковец. Доктар філасофскіх навук (1993), прафесар (1996).
У 1977 годзе скончыў Ленінградскі ўніверсітэт, з 1981 года – у Хабараўскім універсітэце народнай гаспадаркі. З 1984 года працаваў у Віцебскім тэхналагічным універсітэце (з 1994 года – загадчык кафедрай). З 2002 года з'яўляецца загадчыкам кафедрай Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Республікі Беларусь.
В. І. Чуяшоў увёў у абарот паняцці «моўная камунікатыўная рэальнасць», «імпліцытныя падставы рыторыкі і дыялектыкі»; распрацаваў прынцыпы і катэгарыяльны апарат аргументалогіі як сучаснай шматузроўневай філасофіі тэорыі і практыкі аргументацыі; раскрыў спосабы яе выкарыстання ў сферах палітыкі і эканомікі.
ЛІТАРАТУРА
1. Чуешов Виктор Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011 – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 593.
2. Чуешов Виктор Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 6 : Пейзаж–Снегирёв – С. 554.
3. Чуяшоў Віктар Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2003. – Т. 17 : Хвінявічы–Шчытні. – С. 294.