Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Чыр’еў Сяргей Іванавіч

Дата нараджэння
1850
Месца нараджэння
Віцебская губерня
Дата смерці
1915
Род дзейнасці
вучоны
Спецыялізацыя
фізіялогія
Навуковая ступень
доктар медыцыны (1876)
Навуковае званне
прыват-дацэнт (1881)

Чыр'еў Сяргей Іванавіч нарадзіўся ў 1850 годзе ў Віцебску. Вучоны ў галіне фізіялогіі. Доктар медыцыны.

Вучыўся ў мясцовай класічнай гімназіі і адначасова ў каморніцка-таксатарскіх класах, што былі пры гімназіі. Разам з атэстатам гімназіі атрымаў званне каморніка-таксатара.

У 1868 годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта, які скончыў у 1871 годзе, і застаўся там для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. У 1872 годзе С. Чыр'еў паступіў у Пецярбургскую медыка-хірургічную акадэмію, дзе адначасова працаваў асістэнтам пры кафедры фізіялогіі. У 1875 годзе Сяргей Чыр'еў скончыў акадэмію і быў залічаны на ваенна-медыцынскую службу. У 1876 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Залежнасць сардэчнага рытму ад ваганняў унутрысасудзістага ціску».

Некалькі гадоў правёў за мяжой (1876–1879), працаваў у лепшых фізіялагічных лабараторыях і клініках Германіі, Францыі, Англіі і Аўстрыі. Вярнуўшыся з-за мяжы, у 1880 годзе С. І. Чыр'еў быў прызначаны клінічным прафесарам пры Мікалаеўскім ваенным шпіталі ў Пецярбургу. У наступным годзе атрымаў званне прыват-дацэнта на кафедры фізіялогіі здаровага чалавека ў Кіеўскім універсітэце.

Аўтар шэрагу навуковых прац па фізіялогіі, а таксама артыкулаў у спецыяльных рускіх і замежных часопісах.

Памёр Сяргей Іванавіч у 1915 годзе ў Кіеве.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Подлипский, А. Льву Толстому из Старого Села / А. Подлипский // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2009. – 20 чэрв. – С. 3, 6.

2. Чирьев С. И. // Витебская Александровская гимназия (1808–1918): страницы истории и выпускники / А. М. Подлипский. – Витебск : Витебская областная типография, 1997. – С. 39–41.

3. Чыр'еў Сяргей Іванавіч // Асветнікі зямлі Беларускай, X – пачатак XX ст. : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст. У. М. Жук. – 2-е выд. – Мінск : БелЭн, 2006. – С. 468–469.

4. Чыр'еў Сяргей Іванавіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 304–305.

5. Чыр'еў Сяргей Іванавіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 180.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Чирьев Сергей Иванович