Даўгяла Дзмітрый Іванавіч
Даўгяла Дзмітрый Іванавіч нарадзіўся 1 лістапада 1868 года ў в. Казьяны Шумілінскага раёна.
Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю (1890), Пецярбургскую духоўную акадэмію – кандыдат багаслоўя (1894), Пецярбургскі археалагічны інстытут.
З 1894 года – памочнік інспектара Віцебскай духоўнай семінарыі. Выкладаў у духоўнай семінарыі і мужчынскай гімназіі ў Віцебску.
З 1897 года працаваў архіварыусам у Віцебскім цэнтральным архіве старажытных актавых кніг. Займаў пасаду члена камітэта па кіраўніцтву царкоўным археалагічным старажытнасховішчам. Разам з М. Я. Нікіфароўскім апісваў і складаў каталог усіх прадметаў даўніны.
З 1903 года – памочнік архіварыуса Віленскага цэнтральнага архіва старажытных актаў.
З 1906 года – член, з 1913 года – старшыня Віленскай археаграфічнай камісіі. Быў рэдактарам штогадовых «Запісак Паўночна-Заходняга аддзела Рускага геаграфічнага таварыства», ганаровым членам Віцебскай вучонай архіўнай камісіі.
У 1915 годзе пераехаў у Магілёў, дзе ў 1921–1925 гг. загадваў Магілёўскім архівам.
Удзельнік Усебеларускага з'езду 1917 года.
З 1925 года – супрацоўнік Інбелкульта (Мінск), дацэнт БДУ, з 1929 года – дырэктар бібліятэкі АН БССР, з 1937 года – старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР.
Удзельнічаў у выданні «Гісторыка-юрыдычных матэрыялаў» (т. 27–32), «Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі» (т. 32–37, 1907–1912) і «Археалагічнага зборніка дакументаў» (1904). Адзін са складальнікаў «Гісторыі Беларусі ў дакументах і матэрыялах» (т. 1, 1936). Аўтар прац па гісторыі беларускіх гарадоў і мястэчак (Барысаў, Ветка, Мінск, Лепель, Орша).
У 1937 годзе арыштаваны, у 1939 годзе – высланы ў Казахстан на 5 гадоў. Памёр у красавіку 1942 года. Рэабілітаваны ў 1964 годзе.
Узнагароджаны ордэнам св. Станіслава і ордэнам св. Ганны ІІІ ступені, сярэбраным медалём у памяць царавання Аляксандра III.
ЛІТАРАТУРА
1. 1 лістапада – 150 гадоў з дня нараджэння Д. І. Даўгялы (1868–1942), вучонага у галіне гісторыі і археаграфіі, архівазнаўства, крыніцазнаўства / склад.: Г. В. Брага, Н. А. Шашэнька // Новыя кнігі. – 2018. – № 6. – С. 5–8. – (Дадатак: «Даты беларускага календара»).
2. Бярозкіна, Н. Выдатны даследчык гістарычнай спадчыны / Н. Бярозкіна // Веды. – 2008. – 10 лістап. – С. 7.
3. Дикая, А. Основоположник белорусской археографии / А. Дикая, Н. Боровикова // Бібліятэчны свет. – 2018. – № 6. – С. 25–27.
4. Дмитрий Иванович Довгялло // Память: историко-документальная хроника Шумилинского района / редкол.: И. П. Шамякин [и др.] ; худож. А. Н. Хилькевич. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 1985. – С. 513–514.
5. Довгялло Дмитрий Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 369.
6. Довгялло Дмитрий Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 3 : Герасименко–Картель. – С. 399–400.
7. Капыскі, З. Ю. Даўгяла Дзмітрый Іванавіч / З. Ю. Капыскі // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. / редкал.: П. У. Броўка [и др.]. – Мінск, 1972. – Т. ІV : Графіка–Зуйка. – С. 157.
8. Кобзун, В. Зямляк, даследчык, архівіст / В. Кобзун // Герой працы (Шумiлiна). – 2004. – 5 кастр. – С. 3.
9. Славутыя імёны Бацькаўшчыны // Гісторыка-краязнаўчы курс «Наша Шуміліншчына». Шуміліназнаўства / уклад.: В. А. Падляшчук [і інш.]. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2010. – С. 68–72.
10. Шумейка, М. Ф. Даўгяла Дзмітрый Іванавіч / М. Ф. Шумейка // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1998. – Т. 6 : Дадаізм–Застава. – С. 66.
11. Шумейко, М. Новые штрихи к биографии Дмитрия Ивановича Довгялло / М. Шумейко // Архівы і справаводства = Архивы и делопроизводство. – 2008. – № 6. – С. 93–101.
СПАСЫЛКІ