Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Даўгяла Георгій Хрысанфавіч

Дата нараджэння
26(09).11(12).1902
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Дата смерці
29.07.1974
Род дзейнасці
вучоны
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Спецыялізацыя
медыцынская тэрапія
Навуковая ступень
доктар медыцынскіх навук (1955)
Навуковае званне
прафесар (1956)
Узнагароды і прэміі
«Заслужаны дзеяч навукі БССР» (1966)
ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі
ордэн «Знак Пашаны»

Даўгяла Георгій Хрысанфавіч нарадзіўся 26 лістапада (па іншых звестках – 9 снежня) 1902 года ў Віцебску. Беларускі вучоны, тэрапеўт. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Сустракаюцца розныя версіі наконт месца нараджэння Георгія Хрысанфавіча: г. Віцебск; г. Веліж Смаленскай губерні; в. Крутое Веліжскага павета.

У 1928 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1929–1935 гг. працаваў урачом, у 1935–1941 гг. – асістэнт кафедры шпітальнай хірургіі Віцебскага медыцынскага інстытута. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

3 1946 года – у Мінскім медыцынскім інстытуце, у 1955–1974 гг. – загадчык кафедры шпітальнай тэрапіі. У 1953–1959 гг. – галоўны тэрапеўт Міністэрства аховы здароўя БССР.

Важным напрамкам навуковай дзейнасці Г. Даўгялы было даследаванне і распрацоўка новых метадаў дыягностыкі і лячэння захворванняў крыві. Аўтар шэрагу навуковых прац па гематалогіі, кардыялогіі, рэўматалогіі, атэрасклерозе, хранічных пнеўманіях, гастраэнтэралогіі.

У 1966 годзе Георгій Хрысанфавіч Даўгяла ўдастроены ганаровага звання «Заслужаны дзеяч навукі БССР». Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай рэвалюцыі, «Знак Пашаны», медалямі.

Памёр Георгій Хрысанфавіч 29 ліпеня 1974 года.

ЛІТАРАТУРА

1. Белов, С. Династия врачей / С. Белов // Віцьбічы = Витьбичи. – 1999. – 21 янв. – С. 7.

2. Георгий Хрисанфович Довгялло // Здравоохранение Беларуси. – 1973. – № 1. – С. 88–89.

3. Даўгяла Георгій Хрысанфавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.] / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1971. – Т. IV : Графіка–Зуйка. – С. 111.

4. Даўгяла Георгій Хрысанфавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1998. – Т. 6 : Дадаізм–Застава. – С. 66.

5. Даўгяла Георгій Хрысанфавіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 528–529.

6. Довгялло Георгий Хрисанфович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 369.

7. Довгялло Георгий Хрисанфович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 3 : Герасименко–Картель. – С. 399.

8. Памяти Георгия Хрисанфовича Довгялло // Здравоохранение Беларуси. – 1974. –№10. – С. 86.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Белорусский государственный медицинский университет – Довгялло Георгий Хрисанфович