Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дарафееў Анатоль Максімавіч

Дата нараджэння
10.08.1941
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, в. Верамеева (Лажаны)
Дата смерці
30.07.2010
Род дзейнасці
навуковец
Спецыялізацыя
арніталогія, экалогія
Навуковая ступень
кандыдат біялагічных навук (1972)
Навуковае званне
дацэнт (1974)
Узнагароды і прэміі
«Выдатнік вышэйшай школы СССР»
«Выдатнік асветы СССР»
«Выдатнік народнай асветы БССР»
медаль «За працоўныя заслугі»

Дарафееў Анатоль Максімавіч нарадзіўся 10 жніўня 1941 года ў в. Верамеева (Лажаны) Гарадоцкага раёна. Кандыдат біялагічных навук, дацэнт.

У 1964 годзе скончыў біёлага-хімічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава. Працоўную дзейнасць пачаў у гэтай навучальнай установе: асістэнт, старшы выкладчык кафедры заалогіі, у 1977–1986 гг. – прарэктар па навуковай працы, у 1986–1990 гг. – загадчык кафедры заалогіі. У 1990–1994 гг. – старшыня Дзяржаўнага Камітэта Рэспублікі Беларусь па экалогіі, у 1994 годзе – Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. У 1994–2002 гг. – першы прарэктар Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. 3 2002 года – загадчык кафедры заалогіі гэтай навучальнай ўстановы.

А. М. Дарафееў займаўся даследаваннямі фаўны наземных пазваночных Беларускага Паазер'я. Вёў экалагічны дзённік, сабраў багацейшы матэрыял у 115 нататніках. Аўтар больш за 120 навуковых прац па арніталогіі, ахове прыроды, экалогіі, методыцы выкладання біялогіі. Рэдактар другога выдання Чырвонай кнігі, склаў энцыклапедычны даведнік «Птушкі Беларусі». Анатоль Максімавіч таксама займаўся творчасцю пісьменніка Яна Баршчэўскага, шмат зрабіў для ўшанавання на Расоншчыне яго памяці. Ён адкрываў першы «Вераніцынскі фэст» у Гарадку.

Узнагароджаны медалем «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі, знакамі «Выдатнік вышэйшай школы СССР», «Выдатнік асветы СССР», «Выдатнік народнай асветы БССР».

Памёр Анатоль Максімавіч 30 ліпеня 2010 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Башун, Е. Заслуженная награда / Е. Башун // Віцьбічы = Витьбичи. – 2001. – 16 окт. – С. 1.

2. Дарафееў Анатоль Максімавіч // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 711–712.

3. Дединкина, С. Твори добро природе, людям! / С. Дединкина // Народная газета. – 2008. – 6 чэрв. – С. 27.

4. Карнялюк, К. Дзве планеты Анатоля Дарафеева / К. Карнялюк // Гарадоцкі веснік. – 2017. – 24 студз. – С. 4.

5. Міклашэўскі, Я. Шукаць – каб захаваць / Я. Міклашэўскі // Родная прырода. – 1978. – № 2. – С. 7–8.

6. Твары дабро прыродзе, людзям... // Народная газета. – 2011. – 24 жн. – С. 10.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Дорофеев Анатолий Максимович – выдающийся белорусский ученый и общественный деятель (1941–2010) 

arrow Нашы землякі