Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дарашэвіч Міхаіл Васілевіч

Дата нараджэння
19.11.1900
Месца нараджэння
Віцебская вобл., Аршанскі р-н, г. Орша
Дата смерці
28.01.1968
Род дзейнасці
навуковец
Спецыялізацыя
геадэзія
Навуковае званне
заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1954)

Дарашэвіч Міхаіл Васільевіч нарадзіўся 19 лістапада 1900 года ў Оршы, беларускі дзяржаўны дзеяч, вучоны-геадэзіст. Прафесар (1961), заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1954). У 1927 г. скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. 3 1933 г. у БПІ: загадчык кафедры геадэзіі (1933–1941, 1945–1968), рэктар (1947–1959). 3 1959 г. міністр вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1955—1968 гг.
Аўтар навуковых прац па розных відах геадэзічных здымкаў, камеральнай апрацоўцы палявых матэрыялаў, выяўленні і вывучэнні тарфяных радовішчаў.

Памёр 28 студзеня 1968 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Дарашэвіч Міхаіл Васілевіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1974. – Т. IV : Графіка–Зуйка. – С. 148.

2. Дарашэвіч Міхаіл Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн,1998. – Т. 6 : Дадаізм–Застава. – С. 52.

3. Дарашэвіч Міхаіл Васілевіч // Памяць: Орша і Аршанскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] ; уклад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 421.

4. Дорошевич Михаил Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 3 : Герасименко–Картель. – С. 426.