Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Давыдзька Генадзь Браніслававіч

Дата нараджэння
29.09.1955
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Сенненскі раён, г. Сянно
Род дзейнасці
акцёр, рэжысёр, грамадскі дзеяч
Узнагароды і прэміі
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (1998)
медаль Францыска Скарыны

Давыдзька Генадзь Браніслававіч нарадзіўся 29 верасня 1955 года ў г. Сянно. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (1998). Культурны і грамадскі дзеяч.

Скончыў Далёкаўсходні педагагічны інстытут мастацтваў у г. Уладзівасток (1977).

У 1980–1982 гг. працаваў у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча, з 1982 года працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы акцёрам, рэжысёрам, генеральным дырэктарам тэатра (1991–1996). Адначасова арганізатар і мастацкі кіраўнік тэатра «Бульвар смеху» (1991–1996).

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1991).

Створаныя тэатральныя вобразы каларытныя, адметныя дакладным асэнсаваннем драматургічнага матэрыялу. Сярод лепшых роляў: Усходні Вучоны («Тутэйшыя» Я. Купалы), Драгун («Парог» А. Дударава), Малюцін («Апошні журавель» А. Дударава і А. Жука), Мужык («Страсці па Аўдзею» У. Бутрамеева), Флар'яна («Валенсіянскія вар'яты» Лопэ дэ Вэгі), Тарцюф (аднайменная п'еса Мальера).

Рэжысёр-пастаноўшчык спектакляў: «Смех лангусты» Дж. Марэла (1991), «Звон – не малітва» I. Чыгрынава (1992), «Гульня ў джын» Д. Кобурна (1993), «Смак яблыка» А. Дзялендзіка (1999), «Афрыка» У. Кандрусевіча і Л. Пранчака (2003), «Зоркі сёмага неба» (2009) і іншых.

Асабліва яскрава акцёрскі талент Г. Б. Давыдзькі праявіўся ў спектаклі «Князь Вітаўт» А. Дударава, дзе ён, як выканаўца галоўнай ролі князя Вітаўта, стварыў вобраз хрысціяніна, які не прымае здрадніцтва, жорсткасці і намагаецца правіць сваім народам па справядлівасці. Гэты спектакль прызнаны лепшым на конкурсе драматычных тэатраў Беларусі ў 1997 годзе.

Здымаецца ў кіно: «Мама, я жывы» (1985), «Тутэйшыя» (1991), «У жніўні 44-га...» (2001), «Настасся Слуцкая» (2003), «Дачка генерала» (2007), «Брэсцкая крэпасць» (2010) і іншыя.

Тэлевядучы і аўтар тэлепраграм. На працягу шэрага гадоў выкладаў акцёрскае майстэрства і рэжысуру ў Беларускай акадэміі мастацтваў.

З 2004 года – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Парламента Саюзнай дзяржавы Беларусі, старшыня Камісіі Парламенцкага сходу па інфармацыйнай палітыцы, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі.

Дэпутат Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Член Камісіі па інфармацыйнай палітыцы і ўзаемадзеянні з грамадскімі аб'яднаннямі, Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе.

З 2010 года – старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі краіны.

Старшыня Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад», старшыня грамадскага савета пры Міністэрстве ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Яму прысвечаны дакументальны фільм «В плену своих ролей» (2001).

 

ЛІТАРАТУРА

1. Давыдько Геннадий Брониславович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 3 : Герасименко–Картель. – С. 298.

2. Давыдько Геннадий Брониславович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 349.

3. Давыдько, Г. Б. Культура как средоточие ментальных кодов / Г. Б. Давыдько ; беседовала Е. Еловик // Беларуская думка. – 2015. – № 9. – С. 69–75.

4. Давыдзька Генадзь Браніслававіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1997. – Т. 5 : Гальцы–Дагон. – С. 569.

5. Давыдзька Генадзь Браніслававіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2012. – Т. 3 : Г–З. – С. 337.

6. Давыдзька Генадзь Браніслававіч // Яны нарадзіліся на Сенненшчыне : біяграфічны даведнік / склад. А. В. Бараноўскі. – Віцебск : ВДУ імя Машэрава, 2016. – С. 47–49.

7. Савіцкая, А. А. Давыдзька Генадзь Браніслававіч / А. А. Савіцкая // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 1 : А–К. – С. 331.

8. Саматой, А. Праекты – новыя, каштоўнасці – нязменныя! / А. Саматой // Віцьбічы = Витьбичи. – 2013. – 12 окт. – С. 5.

9. Фалалееў, У. Генадзь Давыдзька: «Я не ўмею адпачываць» / У. Фалалееў // Настаўніцкая газета. – 2013. – 30 сак. – С. 8–9.

10. Шайко, С. В. Давыдзька Генадзь Браніслававіч / С. В. Шайко // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 548–549.