Дэрву Эдуард Сямёнавіч
Дэрву Эдуард Сямёнавіч нарадзіўся ў 1920 годзе ў в. Тапары Расонскага раёна.
Заслужаны работнік Марскога флоту СССР (1959).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
З 1936 года – брыгадзір трактарнай брыгады Расонскай МТС.
З 1946 года – кранаўшчык у Рыжскім марскім порце.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1960), Айчыннай вайны I ступені, медалямі.
Жыў у г. Рыга.
ЛІТАРАТУРА
1. Дэрву Эдуард Сямёнавіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 115.
2. Дэрву Эдуард Сямёнавіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 69.