Дронаў Уладзімір Мікалаевіч
Дронаў Уладзімір Мікалаевіч нарадзіўся 8 кастрычніка 1948 года ў г. п. Бягомль. Контр-адмірал (1996). Герой Расіі (1996). Скончыў Ленінградскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча падводнага плавання (1972), камандны факультэт Ваенна-марской акадэміі (1987). 3 1972 года на Паўночным флоце. Службу пачаў камандзірам тарпеднай групы, затым камандзірам падводнай лодкі Паўночнага флота. У 1974–1976 гг. – камандзір ракетнага падводнага крэйсера стратэгічнага прызначэння. У 1976–1978 гг. – памочнік камандзіра, у 1979–1983 гг. – старшы памочнік камандзіра, затым камандзір атамнай падводнай лодкі. У 1982–1985 гг. – камандзір ракетнага крэйсера, потым начальнік штаба дывізіі крэйсераў стратэгічнага назначэння (1987–1991), камандзір злучэння атамных падводных лодак Паўночнага флоту (з 1991–2000). Пасля выходу ў запас В. М. Дронаў у 2000–2003 гг. працаваў у Адміністрацыі Санкт-Пецярбурга. У цяперашні час ён працуе намеснікам генеральнага дырэктара – начальнікам упраўлення па персанале і сацыяльным развіцці федэральнага дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства «Адміралцейская верфь».
Герой Расійскай Федэрацыі (1996). Узнагароджаны ордэнамі Мужнасці (1992), «За асабістую мужнасць» (1993), «За службу Радзіме ў ВС СССР» 3-й ступені (1983), медалямі.
ЛІТАРАТУРА
1. Долготович, Б. Д. Дронов Владимир Николаевич // Адмиралы земли белорусской : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Мн. : Беларусь, 2009. – С. 59.
2. Дронаў Уладзімір Мікалаевіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 622.
3. Дронов Владимир Николаевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – С. 162.
4. Кучерова, Л. Подводники / Л. Кучерова // Белорусская военная газета. – 2012. – 17 марта. – С. 7.