Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дубавец Пётр Азаравіч

Дата нараджэння
19.01.1931
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Талачынскі раён, в. Прудзец
Дата смерці
03.01.2013
Род дзейнасці
вучоны
Спецыялізацыя
юрыспрудэнцыя
Навуковая ступень
кандыдат юрыдычных навук (1962)
Узнагароды і прэміі
медаль «Ветэран працы» (1987)
Ганаровая грамата Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Беларускай ССР (1971, 1981)
Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001, 2005)

Дубавец Пётр Азаравіч – беларускі вучоны ў галіне юрыспрудэнцыі.

Нарадзіўся 19 студзеня 1931 года ў в. Прудзец Талачынскага раёна ў сялянскай сям'і.

Член КПСС з 1959 года.

У 1955–1958 гг. пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. I. Леніна працаваў у органах пракуратуры Гомельскай вобласці.

3 1963 года – дацэнт БДУ імя У. I. Леніна. Быў першым у БССР выкладчыкам крыміналогіі.

У 1976–1979 гг. працаваў у органах пракуратуры Гомельскай вобласці.

З верасня 2008 года – прафесар кафедры крымінальнага права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Узнагароджаны медалём «Ветэран працы» (1987), ганаровымі граматамі Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Беларускай ССР (1971, 1981), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001, 2005).

Кандыдат юрыдычных навук (1962).

Займаўся даследаваннем праблем крымінальнага і працоўнага права.

З'яўляецца аўтарам 34 навуковых прац, у тым ліку манаграфій, падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў.

Сярод навуковых прац: «Адказнасць за цялесныя пашкоджанні паводле савецкага крымінальнага права» (1964), «Прававыя меры барацьбы супраць п'янства і алкагалізму» (1975), «Дэкларацыі і рэальнасць» (1987), «Навукова-практычны каментарый да крымінальнага кодэксу Беларускай ССР» (1989, сумесна з А. А. Ждановічам) і іншыя.

Памёр 29 студзеня 2013 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Пётр Азаравіч Дубавец // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. – С. 642.

 

СПАСЫЛКІ

arrow База данных «Ученые Беларуси» (НББ). Дубовец Петр Азарович 

arrow Барков, А. В. Становление школы уголовного права в Белорусском государственном университете