Дудкін Аляксандр Арсенцьевіч
Дудкін Аляксандр Арсенцьевіч нарадзіўся 13 кастрычніка 1950 года ў г. Гарадок, навуковец у галіне сістэмнага аналізу, кіравання і апрацоўкі інфармацыі ў прамысловасці. Доктар тэхнічных навук, дацэнт.
У 1968 годзе скончыў сярэднюю школу ў г. Гарадок. У 1972 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава. 3 1978 года пачаў працаваць у лабараторыі сістэмнага праграміравання і лагічнага праектавання Інстытута тэхнічнай кібернетыкі Акадэміі навук Беларусі. 3 1989 года – у лабараторыі праблем пабудовы САПР СБІС Брэсцкага аддзялення інстытута, з 1994 года – у лабараторыі ідэнтыфікацыі сістэм. Адначасова з 1989 года А. Дудкін настаўнічаў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (БНТУ) і Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР). У 2008–2014 гг. – загадчык філіяла кафедры ЭВМ ДБУІР пры Аб'яднаным інстытуце праблем інфарматыкі НАН Беларусі. З 2015 года – загадчык лабараторыі гэтага інстытута.
Аўтар шэрагу навуковых прац па аўтаматызацыі праектавання дыскрэтных прылад і лічбавых СБІС, апрацоўцы візуальнай інфармацыі ў сістэмах камп'ютэрнага бачання.
ЛІТАРАТУРА
1. Дудкін Аляксандр Арсенцьевіч // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 712.
СПАСЫЛКІ