Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дудышкін Сцяпан Сямёнавіч

Дата нараджэння
06.(25).01(12).1821(1820)
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Дата смерці
28(16).09.1866
Род дзейнасці
журналіст, літаратурны крытык, перакладчык
Гады творчасці
1845–1821

Дудышкін Сцяпан Сямёнавіч нарадзіўся 6 студзеня 1921 года (па іншых звестках 25 снежня 1820) у Віцебску. Журналіст, літаратурны крытык.

Скончыў Віцебскую гімназію. У 1837 годзе паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта, які скончыў у 1841 годзе. У 1842–1848 гг. служыў чыноўнікам дэпартамента знешняга гандлю, потым у Камісарыяцкім дэпартаменце. У 1848 годзе пакінуў службу ў чыне тытулярнага саветніка. З 1859 года быў членам Рускага геаграфічнага таварыства, а таксама членам камітэта Літаратурнага фонду.

З 1845 года пачаў друкавацца. Адна з першых публікацый – артыкул пра філалагічныя назіранні Якава Грыма над галоўнымі славянскімі гаворкамі. Выступаў з перакладнымі артыкуламі і рэцэнзіямі ў «Журнале Министерства народного просвещения» і «Отечественных записках». Супрацоўнічаў з часопісам «Современник». Аўтар артыкулаў пра Д. І. Фанвізіна, М. Ю. Лермантава, М. В. Гогаля, І. А. Ганчарова, Л. М. Талстога, І. С. Тургенева і інш. Рэдагаваў творы Лермантава (выд. 1860 і 1862). З 1860 года Сцяпан Сямёнавіч Дудышкін стаў фактычным рэдактарам «Отечественных записок». Прыхільнік тэорыі «чыстага мастацтва» з рысамі памяркоўнага лібералізму. Змагаўся за мастацтва без тэндэнцыйнасці, прытрымліваўся эстэтычнай сістэмы В. Р. Бялінскага, называў яго «магутным рухавіком літаратуры».

Апошнія гады жыцця правёў у г. Паўлаўску (Расія). Сцяпан Сямёнавіч памёр раптоўна ад сардэчнага прыступу 28 верасня 1866 года. Пахаваны ў Пецярбургу.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Аврутин, А. Белорусский открыватель русских классиков / А. Аврутин // Рэспублiка. – 2000. – 3 лют. – С. 10.

2. Бобрович, В. Из Витебска в Петербург / В. Бобрович // Советская Белоруссия. – 2006. – 27 мая. – С. 16.

3. Дудышкін Сцяпан Сямёнавіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 67.

4. Дудышкін Сцяпан Сямёнавіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 111–112.

5. Пцічанскі, М. Аднадумец Бялінскага / А. Пцічанскі // Вiцебскi рабочы. – 2003. – 5 ліп. – С. 5.