Дземянцей Мікалай Іванавіч
Дземянцей Мікалай Іванавіч нарадзіўся 25 мая 1930 года ў в. Хотліна Чашніцкага раёна.
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1959) і Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1964).
Працаваў галоўным аграномам і дырэктарам МТС у Полацкім раёне.
У 1957 годзе ўступіў у КПСС. У 1958–1962 гг. – інструктар Віцебскага абкама, другі сакратар Віцебскага райкама КПБ, старшыня Віцебскага райвыканкама. З 1964 года – інструктар, намеснік загадчыка, загадчык сельскагаспадарчага аддзела Віцебскага абкама КПБ, 1-ы сакратар Ушацкага райкама КПБ.
З 1970 года – інспектар ЦК КПБ, а з 1974 года – сакратар Віцебскага абкама КПБ.
З 1977 года – загадчык сельскагаспадарчага аддзела, у 1979–1989 гг. – сакратар ЦК КПБ.
У 1989–1990 гг. быў старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, намеснікам старшыні Вярхоўнага Савета СССР, членам Савета Федэрацыі СССР.
У пачатку 1990 года ўзначальваў Вярхоўны Савет БССР 12-га склікання. Пад яго старшынствам Вярхоўны Савет 27 ліпеня 1990 года прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР.
25 жніўня 1991 года Мікалай Іванавіч выйшаў на пенсію.
У 1997-2000 гг. – член Савета Рэспублікі па прэзідэнцкай квоце.
Памёр 10 ліпеня 2018 года ў Ждановічах Мінскага раёна..
ЛІТАРАТУРА
1. Дементей, Н. И. Уроки жизни Дементея / Н. И. Дементей // Вiцебскi рабочы. – 2008. – 29 студз. – С. 1, 6.
2. Дементей Николай Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 355–356.
3. Дземянцей Мікалай Іванавіч // Памяць: Чашніцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: М. Ц. Дробыш [і інш.] ; аўт.-уклад. Н. Т. Кіндзяева ; рэд.: А. І. Валахановіч, В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1997. – С. 457–458.
4. Ширко, В. Не думай о спецслужбе свысока / В. Ширко // Беларуская думка. – 2006. – № 4. – С. 37–40.
5. Щербаченя, Н. Прощание с эпохой / Н. Щербаченя // СБ. Беларусь сегодня. – 2018. – 12 июля. – С. 3.
СПАСЫЛКІ