Дзмітрачэнка Таццяна Іванаўна
Дзмітрачэнка Таццяна Іванаўна нарадзілася 4 красавіка 1965 года ў в. Пудаць Віцебскага раёна. Кандыдат медыцынскіх навук.
Скончыла Віцебскі дзяржаўны медінстытут (1988). Працавала ў Гомельскай інфекцыйнай бальніцы і Рэчыцкай цэнтральнай раённай бальніцы. З 1989 г. – урач-ардынатар Віцебскай інфекцыйнай бальніцы. З 1991 г. – аспірант кафедры інфекцыйных хвароб Віцебскага медінстытута. У 1995–1997 гг. урач-ардынатар Віцебскай інфекцыйнай клінічнай бальніцы. З 1997 г. асістэнт, дацэнт кафедры інфекцыйных хвароб Віцебскага медінстытута.
Аўтар манаграфій: «Краснушная інфекцыя» (1994), «Хламідыйныя інфекцыі» (1997).
ЛІТАРАТУРА
1. Дзмітрачэнка Таццяна Іванаўна // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 696.