Дзянісава Марыя Уладзіміраўна
Дзянісава Марыя Уладзіміраўна нарадзілася ў 1914 годзе ў Віцебску. У 1937 годзе скончыла Мінскі медыцынскі інстытут. Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. Узначальвала медсанчасць аператыўнай групы па Віцебскай вобласці пры Беларускім штабе партызанскага руху.
У 1943–1970 гг. – загадчык аддзела аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама, потым загадчык кафедры сацыяльнай гігіены і аховы здароўя Віцебскага медыцынскага інстытута. Першы арганізатар музея пры гэтай навучальнай установе.
У 1966 годзе Марыя Уладзіміраўна Дзянісава ўдастоена ганаровага звання «Заслужаны ўрач БССР». Узнагароджана ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», Айчыннай вайны II ступені, медалямі, Ганаровымі граматамі.
Памерла Марыя Уладзіміраўна 30 чэрвеня 1989 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Дзянісава Марыя Уладзіміраўна // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 529.