Ерашоў Анатоль Іванавіч
Ерашоў Анатоль Іванавіч нарадзіўся 30 красавіка 1936 года ў г. Гарадок, беларускі вучоны ў галіне ветэрынарнай вірусалогіі і мікрабіялогіі. Доктар біялагічных навук, прафесар.
У 1959 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. З 1972 года пачаў працаваць у Беларускім навукова-даслдчым інстытуце эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага, з 1986 года – у Малдаўскім навукова-даследчым інстытуце жывёлагадоўлі і ветэрынарыі. З 1991 года – ў Беларускім аграрна-тэхнічным універсітэце. З 2006 года – у Міжнародным дзяржаўным экалагічным інстытуце імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе з 2017 года прафесар кафедры сацыяльна-гуманітарных навук і ўстойлівага развіцця.
Аўтар шэрагу навуковых прац па метадах і сродках дыягностыкі і прафілактыкі інфекцыйных хвароб сельскагаспадарчай жывёлы, уздзеянню радыяцыі, магнітных і электрамагнітных палёў і хімічных фактараў на біялагічныя аб'екты. Мае 5 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы. Аўтар больш за 200 публікацый, у тым ліку артыкулаў у Беларускай энцыклапедыі.
ЛІТАРАТУРА
1. Ерашоў Анатоль Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1998. – Т. 6 : Дадаізм–Застава. – С. 392–393.
2. Ерашоў Анатоль Іванавіч // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 712.
СПАСЫЛКІ