Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Фабрыкант Веніямін Львовіч

Дата нараджэння
19.03.1908
Месца нараджэння
Віцебская вобл., Аршанскі р-н, г. Орша
Дата смерці
1981
Род дзейнасці
навуковец
Спецыялізацыя
энергетыка
Навуковая ступень
доктар тэхнічных навук
Узнагароды і прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР

Фабрыкант Веніямін Львовіч нарадзіўся 19 сакавіка 1908 года ў Оршы, вучоны-энергетык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Латвійскай СССР, доктар тэхнічных навук, прафесар.

Пасля заканчэння ў 1936 г. Маскоўскага энергетычнага інстытута працаваў у Мосэнерга, затым у інстытуце «Цеплаэлектрапраект». У 1941 г. у складзе дывізіі маскоўскіх працоўных В. Л. Фабрыкант удзельнічаў у абароне Масквы.

Уся плённая творчая дзейнасць Веніяміна Львовіча на працягу больш за 50 гадоў была звязана з даследаваннямі ў галіне рэлейнай абароны і аўтаматыкі энергасістэм. У 1941 годзе ён паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю, а ў 1959 г. – доктарскую. У 1950 годзе за стварэнне эфектыўнай рэлейнай абароны для высокавольтных ліній электраперадач яму ў складзе калектыву навукоўцаў і інжынераў была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР.

У 1960 г. В. Л. Фабрыкант быў запрошаны на працу ў Рыжскі палітэхнічны інстытут, дзе за кароткі тэрмін стварыў школу інжынераў і навуковых работнікаў у галіне аўтаматыкі энергасістэм.

Веніямін Львовіч сваімі працамі зрабіў неацэнны ўклад у тэорыю і практыку рэлейнай абароны энергасістэм. Вынікі яго даследаванняў адлюстраваны больш чым у 100 публікацыях, у тым ліку ў 15 кнігах, шырока вядомых у нашай краіне і за мяжой.

В. Л. Фабрыкант з'яўляецца аўтарам 30 вынаходстваў, ім падрыхтавана 25 кандыдатаў тэхнічных навук. З'яўляючыся членам метадычнага Савета па энергетыцы Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР, В. Л. Фабрыкант увесь час аказваў дапамогу шматлікім ВНУ краіны ў пастаноўцы спецыяльных дысцыплін па электраэнергетычных спецыяльнасцях.

За перыяд з 1968 па 1981 г. у выдавецтве «Вышэйшая школа» выпусцілі падрыхтаваныя ім сем навучальных дапаможнікаў і адзін падручнік па дысцыпліне «Элементы аўтаматычных прылад». Ім распрацавана методыка найбольш эфектыўнага навучання студэнтаў, якая складаецца ў непарыўным спалучэнні вывучэння тэарэтычных пытанняў з рашэннем практычных задач.

За ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне і плённую працу вучонага і педагога В. Л. Фабрыкант узнагароджаны шасцю медалямі.

З такой жа сур'ёзнасцю В. Фабрыкант ставіўся і да паэзіі. Больш за 20 гадоў працаваў ён над паэмай «Фёдар Соеў», якую называюць «роднай сястрой» Яўгена Анегіна.

Напэўна, з-за сваёй незвычайнасці, рукапіс праляжаў больш за 10 гадоў у рэдакцыі часопіса «Даўгава», а потым яго вярнулі ўдаве аўтара.

У 2000 годзе Фелікс Кац выдаў паэму асобнай кніжкай. Праз два гады ўбачыла свет навуковая і філасофская публіцыстыка В. Фабрыканта – пад назвай «Другі пачатак». А яшчэ праз год выйшаў зборнік вершаў «Крокі гісторыі».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Готовская, Л. Ученый с фамилией промышленника / Л. Готовская // Аршанская газета. – 2008. – 22 сак. – С. 2.

2. Мінкевіч, Л. Найперш – паэт / Л. Мінкевіч // Літаратура і мастацтва. – 2008. – 3 кастр. – С. 15.

3. Стрельцов, Г. Душа поэта, ум ученого / Г. Стрельцов // Телеком-экспресс (Орша). – 2008. – 13 марта. – С. 5.

4. Фабрыкант Венеамін Львовіч // Імёны. Асобы. Лёсы : ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 289.