Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Фамін Аляксандр Аляксандравіч

Дата нараджэння
23(11).07(08).1868
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Дата смерці
11.12.1929
Род дзейнасці
педагог, гісторык літаратуры, бібліятэчны і музейны дзеяч

Фамін Аляксандр Аляксандравіч нарадзіўся 12 (11) ліпеня (жніўня) 1868 года ў Віцебску. Педагог, гісторык літаратуры, бібліятэчны і музейны дзеяч. Заснавальнік і першы дырэктар Дзяржаўнай тэатральнай бібліятэкі пры Малым тэатры (зараз – Расійская дзяржаўная бібліятэка мастацтваў).

У 1887 годзе, скончыўшы Рыжскую Аляксандраўскую гімназію, паступіў на славеснае аддзяленне гісторыка-філалагічнага факультэта Імператарскага Маскоўскага ўніверсітэта. Скончыў яго ў 1892 годзе з дыпломам першай ступені і залатым медалём, застаўся пры кафедры рускай славеснасці для падрыхтоўкі да прафесарскага звання.

З 1888 года выкладаў рускую мову, геаграфію і арыфметыку ў Строганаўскім цэнтральным вучылішчы тэхнічнага малявання, у 1889–1894 гг. і 1897–1903 гг. адначасова займаў пасады памочніка захавальніка музея і загадчыка бібліятэкі вучылішча.

З 1899 года чытаў публічныя лекцыі па драматургіі ў Маскве, Санкт-Пецярбургу і правінцыяльных гарадах. У 1906–1908 гг. займаў пасаду акруговага інспектара Рыжскай навучальнай акругі. У 1908 годзе арганізаваў паездку на востраў Рухна ў Балтыйскім моры, дзе сабраў калекцыю прадметаў культуры і побыту шведаў (прадметы, знойдзеныя ў экспедыцыі, захоўваюцца ў Расійскім этнаграфічным музеі і Музеі антрапалогіі і этнаграфіі імя Пятра Вялікага Расійскай акадэміі навук).

У 1903–1913 гг. кіраваў дзейнасцю камерцыйных вучылішч у Варшаве, Сімферопалі, Санкт-Пецярбургу. У 1913–1921 гг. служыў на розных пасадах у Расійскім таварыстве Чырвонага Крыжа.

У 1915 годзе абараніў дысертацыю на ступень магістра ў Петраградскім універсітэце і пачаў выкладчыцкую дзейнасць на пасадзе прыват-дацэнта кафедры рускай мовы і літаратуры ўніверсітэта (1915–1918). У красавіку 1918 года быў прыняты ў званні прыват-дацэнта на кафедру рускай мовы і літаратуры гісторыка-філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта.

У 1919–1920 гг. – прафесар кафедры славеснасці гуманітарнага факультэта Кастрамскога дзяржаўнага рабоча-сялянскага ўніверсітэта, працаваў над стварэннем універсітэцкай бібліятэкі. У жніўні 1920 года А. А. Фамін арганізаваў агульнаадукацыйныя падрыхтоўчыя курсы пры Маскоўскім дзяржаўным універсітэце.

З верасня 1920 года Аляксандр Фамін пачаў чытаць лекцыі па гісторыі рускай літаратуры і тэатра на драматычных курсах пры Акадэмічным Малым тэатры. Яму таксама было даручана арганізаваць пры іх бібліятэку, урачыстае адкрыццё якой адбылося 24 мая 1922 года. У 1922–1929 гг. А. А. Фамін загадваў аддзяленнем хатняга побыту Спецыяльнага гістарычнага разраду Дзяржаўнага гістарычнага музея.

У 1926–1928 гг. кіраваў у Судаку працай Маскоўскай даследчай групы, арганізаваў на тэрыторыі крэпасці ў будынку былой мячэці археалагічны музей і бібліятэку.

Сферай навуковых інтарэсаў А. А. Фаміна была руская літаратура і грамадская думка XVIII–XIX стст. Першай яго працай было даследаванне рускай камедыі канца XVIII ст. на аснове твораў малавядомых і забытых пісьменнікаў. Многія гады займаўся вывучэннем архіва сям'і Тургенева. Падрыхтаваў да друку перапіску братоў Тургеневых з В. А. Жукоўскім. Надрукаваў артыкулы «Становішча рускай жанчыны ў сям'і і грамадстве паводле твораў А. М. Астроўскага» (1899) і «Артысты, публіка і тэатр у А. М. Астроўскага» (1901).

Памёр Аляксандр Аляксандравіч 11 снежня 1929 года. Пахаваны ў Маскве.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Фамін Аляксандр Аляксандравіч // Асветнікі зямлі Беларускай, X – пачатак XX ст. : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст. У. М. Жук. – 2-е выд. – Мінск : БелЭн, 2006. – С. 446.

2. Фамін Аляксандр Аляксандравіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 290.

3. Фамін Аляксандр Аляксандравіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 171.