Філімонаў Аляксандр Сямёнавіч
Філімонаў Аляксандр Сямёнавіч нарадзіўся 28 верасня 1911 года ў Віцебску. Ваенны дзеяч.
З 1933 года – на Ваенна-марскім флоце.
У 1933 годзе скончыў курсы Ленінградскага электрамеханічнага інстытута, у 1933–1936 гг. – паскораныя курсы падрыхтоўкі каманднага складу Чарнаморскага флоту, у 1937–1939 гг. – спецыяльныя курсы каманднага складу РСЧФ. У 1945–1950 гг. – артылерыйскі факультэт Ваенна-марской акадэміі.
Служыў на пасадзе камандзіра батарэі (1936), групы кіравання (1936–1937), выконваў абавязкі камандзіра 1-га дывізіёна (1937) крэйсера «Червона Украина», камандзіра 3-га дывізіёна (1939), 1-га дывізіёна (1939–1944 ) крэйсера «Варашылаў» Чарнаморскага флоту.
Прымаў удзел у прыёмцы амерыканскага крэйсера «Мильвоки», які быў перайменаваны ў крэйсер «Мурманск». У 1944–1945 гг. – камандзір гэтага крэйсера.
Пасля вайны служыў памочнікам у штабе Паўночнага флоту (1945), старшым навуковым супрацоўнікам, намеснікам начальніка аддзела ў Інстытуце № 1 Ваенна-марскіх сіл (1950–1953), у артылерыйскім упраўленні Ваенна-марскога флоту (1953–1964).
Званне «контр-адмірал» Аляксандру Сямёнавічу было прысвоена ў 1958 годзе.
У 1961–1962 гг. прымаў удзел у выпрабаваннях зенітна-ракетнага комплексу, які ў цяперашні час прыняты на ўзбраенне караблёў флоту.
У кастрычніку 1964 года звольнены ў запас.
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, Чырвонага Сцяга (2), медалямі.
Памёр Аляксандр Сямёнавіч 5 студзеня 1995 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Филимонов Александр Семёнович // Адмиралы земли белорусской : биографический справочник / Б. Д. Долготович ; под ред. А. А. Римашевского. – Минск : Беларусь, 2009. – С. 40–41.
2. Филимонов Александр Семёнович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 560.
СПАСЫЛКІ
Белорусский союз военных моряков – Филимонов Александр Семёнович