Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Фёдараў Мікалай Яўгенавіч

Дата нараджэння
26.08.1938
Месца нараджэння
г. Віцебск
Дата смерці
24.10.2002
Род дзейнасці
вучоны
Спецыялізацыя
медыцына
Навуковая ступень
доктар медыцынскіх навук (1975)
Навуковае званне
прафесар (1978)
Узнагароды і прэміі
«Ганаровы чыгуначнік» (1998)

Фёдараў Мікалай Яўгенавіч нарадзіўся 26 жніўня 1938 года ў Віцебску ў сям'і чыгуначніка. Вучоны ў галіне медыцыны. Доктар медыцынскіх навук, прафесар.

У 1961 годзе скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут, у 1965 годзе – аспірантуру пры гэтай навучальнай установе.

У 1965–1978 гг. – асістэнт, дацэнт, прафесар кафедры прапедэўтыкі ўнутраных захворванняў, навуковы супрацоўнік цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі Віцебскага медыцынскага інстытута. У 1978–1987 гг. – загадчык кафедры прапедэўтыкі ўнутраных захворванняў Растоўскага медыцынскага інстытута. З 1987 года – загадчык кафедры прапедэўтыкі ўнутраных захворванняў Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

З 1998 года М. Я. Фёдараў – член-карэспандэнт Казахскай Нацыянальнай акадэміі медыцынскіх навук.

Аўтар больш за 250 навуковых прац, 2 вынаходніцтваў, вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў.

Пры непасрэдным удзеле прафесара Фёдарава на базе клінічнай бальніцы ст. Віцебск быў створаны і працаваў гастраэнтэралагічны цэнтр Беларускай чыгункі.

У 1998 годзе прафесару М. Я. Фёдараву было прысвоена званне «Ганаровы чыгуначнік».

Памёр Мікалай Яўгенавіч 24 кастрычніка 2002 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Памяти Николая Евгеньевича Фёдорова // Здравоохранение. – 2003. – № 3. – С. 61–62.

2. Федоров Николай Евгеньевич // Ученые-уроженцы Витебщины – для инновационной Беларуси / А. В. Русецкий, Н. К. Толочко. – Витебск : Витебский государственный университет, 2007. – С. 138.

3. Фёдараў Мікалай Яўгенавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2003. – Т. 16 : Трыпалі–Хвіліна. – С. 366.

4. Фёдараў Мікалай Яўгенавіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 540.

5. Фёдоров Николай Евгеньевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 557.

6. Фёдоров Николай Евгеньевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 7 : Снегирь–Ящерицын – С. 353–354.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Федоров Николай Евгеньевич [некролог]

arrow Научно-педагогическая школа «Пропедевтика внутренних болезней». Основоположник: доктор медицинских наук, профессор Н. Е. Федоров