Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Фрадкін Марк Рыгоравіч

Дата нараджэння
04.05.1914
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Дата смерці
04.04.1990
Род дзейнасці
кампазітар
Узнагароды і прэміі
«Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР» (1969)
«Народны артыст РСФСР» (1974)
«Народны артыст СССР» (1985)
ордэн Айчыннай вайны II ступені (1985)
ордэн Чырвонай Зоркі (1943)
Дзяржаўная прэмія СССР (1979)

Фрадкін Марк Рыгоравіч нарадзіўся 4 мая 1914 года ў Віцебску. Савецкі кампазітар.

У дзяцінстве хлопчык захапляўся тэхнікай і пасля заканчэння школы паступіў у віцебскі палітэхнікум. Потым працаваў інжынерам па тэхніцы бяспекі на швейнай фабрыцы «Сцяг індустрыялізацыі».

У 1934 годзе М. Фрадкін паехаў у Ленінград, дзе паступіў на другі курс тэатральнага інстытута, там жа пачаліся яго першыя кампазітарскія пробы. У 1937 годзе пасля заканчэння інстытута Марк Рыгоравіч вярнуўся ў Мінск, дзе пачаў працаваць у Беларускім тэатры юнага гледача. У 1890–1972 гг. вучыўся ў кансерваторыі (клас кампазіцыі прафесара Мікалая Ільіча Аладава).

У 1939 годзе Марк Фрадкін быў прызваны ў армію (Вінніцкі стралковы полк), дзе ён хутка арганізаваў самадзейны ансамбль. У гады Вялікай Айчыннай вайны – кампазітар франтавога Дома Чырвонай Арміі Данскога фронту, дырыжор ансамбля Кіеўскай ваеннай акругі. У гэты час лёс звязаў яго з паэтам Яўгенам Аронавічам Далматоўскім. У 1943 годзе М. Р. Фрадкін за цыкл баявых песен пра Сталінград быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

Першая «ваенная» песня кампазітара – «Песня о Днепре», напісаная ў лістападзе 1941 года на вершы Я. А. Далматоўскага, – прынесла Марку Рыгоравічу шырокую вядомасць. За ёй былі «Случайный вальс» (1943) і «Дорога на Берлин» (1944, абедзве на вершы Я. А. Далматоўскага), яны адразу ж сталі папулярнымі ў выкананні Л. В. Уцёсава.

У 1944 годзе Марк Фрадкін быў прыняты ў Саюз кампазітараў і пачаў працаваць у Маскве.

Песні «К нам в Саратов», «Ожидание», «Берёзы», «Мы жили по соседству», «За фабричной заставой», «Комсомольцы-добровольцы», «А годы летят», «Течёт Волга» таксама мелі ўсенародны поспех.

У 70-я гады з'явіліся такія песні як «За того парня», «Там, за облаками», «Увезу тебя я в Тундру», «Где мой дом родной?» і інш.

Марк Рыгоравіч Фрадкін – аўтар музыкі да больш як 50 кінафільмаў і тэатральных спектакляў. Шмат выступаў з аўтарскімі канцэртамі. Аўтар кнігі «Мая біяграфія» (Масква, 1974).

Заслугі кампазітара адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР і званнямі «Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР», «Народны артыст СССР», «Народны артыст РСФСР». Таксама Марк Рыгоравіч узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі.

Памёр Марк Рыгоравіч 4 красавіка 1990 года.

У 2014 годзе ў Віцебску на будынку былога політэхнічнага тэхнікума (https://www.vgpt.vitebsk.by/index.html), дзе ў 1928–1931 гг. вучыўся будучы кампазітар, была ўсталявана мемарыяльная дошка.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Борисенок, Ю. Родному Витебску – с нежностью / Ю. Борисенок // СБ. Беларусь сегодня. – 2024. – 17 мая. – С. VI. – (Прил.: «Союз. Беларусь. Россия»).

2. Езерская, Э. Вспоминая витебчанина Марка Фрадкина / Э. Езерская // Советская Белоруссия. – 2008. – 12 февр. – С. 13.

3. Князева, Е. «Вернулся я на Родину...» / Е. Князева // Витебские вести. – 2014. – 1 июля. – С. 4.

4. Крупица, Н. «Вернулся я на родину...» / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 18 мая. – С. 6.

5. Крупица, Н. Увековечена память Марка Фрадкина / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2014. – 2 июля. – С. IV. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).

6. Крупица, Н. «Шел я к высокому небу не зря...» / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2014. – 26 июня. – С. III. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).

7. Курцман, А. С. Марк Фрадкин / А. С. Курцман. – Москва : Советский композитор, 1991. – 205 с. – (Портреты советских композиторов).

8. Они прославили Витебщину / подгот.: С. Шурпакова, Е. Корсакова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2018. – 14 лют. – С. 4.

9. Подлипский, А. М. Малоизвестная песня Марка Фрадкина / А. Подлипский // Витебские вести. – 2021. – 9 февр. – С. 7.

10. Подлипский, А. М. Маршал советской песни: основные даты жизни и творчества композитора Марка Фрадкина / А. Подлипский. – Витебск : Витебская областная типография, 2014. – 64 с.

11. Подлипский, А. Столица областная Марка Фрадкина / А. Подлипский // Народнае слова. – 2010. – 3 жн. – С. 6.

12. Симанович, Д. «Витебский вокзал, или вечерние прогулки через годы» / Д. Симанович // Віцьбічы = Витьбичи. – 1997. – 11 окт. – С. 4.

13. Фрадкин Марк Григорьевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 562.

14. Фрадкін Марк Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2003. – Т. 16 : Трыпалі–Хвіліна. – С. 450.

15. Фрадкін Марк Рыгоравіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 540.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Марк Фрадкин

arrow Автор песни «Течет река Волга» родился в Витебске 100 лет назад