Фрадкін Сямён Захаравіч
Фрадкін Сямён Захаравіч нарадзіўся 27 снежня 1932 года ў горадзе Дуброўна. Беларускі вучоны ў галіне анкалогіі, заснавальнік школы навук па гіпертэрміі і гіперглікеміі ў анкалогіі.
У 1955 годзе скончыў Смаленскі медыцынскі інстытут. З 1959 года працуе ў Інстытуце ўдасканалення ўрачоў у горадзе Новакузнецк (Расія). З 1966 года – у Беларускім навукова-даследчым інстытуце анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (з 1972 года – загадчык лабараторыі).
Напісаў навуковыя працы па камбінаваным і хірургічным лячэнні злаякасных новаўтварэнняў, інтэнсіўнай тэрапіі, рэанімацыі і анестэзіялогіі ў клінічнай анкалогіі; па праблемах кіравальнай штучнай гіпертэрміі і гіперглікеміі ў мнагакампанентным лячэнні злаякасных новаўтварэнняў. Аўтар прац «Операционный риск и интенсивная терапия в онкологической клинике» (1976), «Гипертермия и гиперглинемия в онкологии» (1987) і інш.
Навуковая ступень доктара медыцынскіх навук прысвоена ў 1977 годзе, прафесара – у 1979 годзе. Дзяржаўная прэмія Беларусі прысвоена ў 1988 годзе.
Памёр Сямён Захаравіч 25 студзеня 2007 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Фрадкин Семён Захарович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 562.
2. Фрадкин Семён Захарович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 7 : Снегирь–Ящерицын – С. 393.
3. Фрадкін Сямён Захаравіч// Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2003. – Т. 16 : Трыпалі–Хвіліна. – С. 70.