Гайдук Аляксандр Іванавіч
Гайдук Аляксандр Іванавіч нарадзіўся 8 ліпеня 1941 года ў в. Баяры Бягомльскага пасялковага Савета. Беларускі педагог. Заслужаны работнік народнай адукацыі Беларусі (1994). Скончыў Беларускі тэхналагічны ўніверсітэт, дзе ў 1965–1980 гг. працаваў спачатку загадчыкам лабараторыі, асістэнтам кафедры сухапутнага транспарту лесу і дарожных машын, старшым выкладчыкам гэтай кафедры, а потым намеснікам дэкана лесаінжынернага факультэта. У 1980–1986 гг. у Мінскім палітэхнікуме, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, з 1986 года – дырэктар Мінскага тэхналагічнага тэхнікума (з 1999 года – Мінскі дзяржаўны тэхналагічны каледж). Аўтар навуковых прац у галіне праектавання будаўніцтва і эксплуатацыі дарог. Узнагароджаны значком «Выдатнік адукацыі Беларусі» (1996), Ганаровай граматай Савета Міністраў Беларусі.
ЛІТАРАТУРА
1. Гайдук Аляксандр Іванавіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 619.