Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ганчарова Роза Іосіфаўна

Дата нараджэння
10.03.1938
Месца нараджэння
Віцебская вобл., Аршанскі р-н, г. Орша
Род дзейнасці
навуковец
Спецыялізацыя
генетыка

Ганчарова Роза Іосіфаўна нарадзілася 10 сакавіка 1938 года ў Оршы, беларускі вучоны ў галіне генетыкі. Доктар біялагічных навук (1991). У 1960 г. скончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт, атрымала размяркаванне на працу ў Інстытут біялогіі АН БССР. 3 1963 г. у Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі.

У 1992 г. была абрана на пасаду загадчыка створанай лабараторыі антымутагенезу (у 2005 г. перайменавана ў лабараторыю генетычнай бяспекі) ДНУ «Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі».

Аўтар навуковых прац па праблемах антымутагенезу, генетычнай таксікалогіі (мутагены навакольнага асяроддзя), радыяцыйнай генетыкі (генетычныя наступствы Чарнобыльскай катастрофы).

Мае публікацыі ў часопісах з высокім індэксам цытавання. З'яўляецца членам бюро навуковага савета па радыебіялогіі РАН. Узнагароджана юбілейным медалём «У гонар 80-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ганчарова Роза (Ружа) Іосіфаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1997. – Т. 6 : Гальцы–Дагорн. – С. 33.

2. Ганчарова Роза (Ружа) Іосіфаўна // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] ; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 421.

3. Гончарова Роза (Ружа) Иосифовна // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. / редкол. : Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 3 : Герасименко–Картель. – С. 121.