Ганестава Людміла Раманаўна
Ганестава Людміла Раманаўна нарадзілася 18 ліпеня 1923 года ў в. Калышкі Лёзненскага раёна, беларуская спявачка. Заслужаная артыстка Беларусі (1964).
У гады Вялікай Айчыннай вайны была сувязісткай штаба 2-й паветранай арміі. З 1949 года – артыстка хора Беларускага радыё. У 1955 годзе скончыла Беларускую кансерваторыю (клас В. Несцярэнка). У 1957–1980 гг. – салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
У операх беларускіх кампазітараў стварыла яркія вобразы Марысі («Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага), Аксаны («Калі ападае лісце» Ю. Семянякі). Яе творчай індывідуальнасці найбольш блізкія былі партыі драматычнага і трагедыйнага плана ў класічных операх: Наташа («Русалка» А. Даргамыжскага), Тамара («Дэман» А. Рубінштэйна) і іншыя.
Памерла Людміла Раманаўна 16 лістапада 2009 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Бельченкова, А. Людмила Романовна Ганестова / А. Бельченкова, И. Соколова // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2006. – 19 верас. – С. 2.
2. Ганестова Людмила Романовна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 291.
3. Лампицкая, А. И вся жизнь песня / А. Лампицкая // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2003. – 19 ліп. – С. 2.
4. Лампицкая, А. Последняя нота / А. Лампицкая // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2009. – 1 снеж. – С. 4.
5. Ракава, А. Я. Ганестава Людміла Раманаўна / А. Я. Ракава // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1997. – Т. 5 : Гальцы–Дагон. – С. 27.
6. Ракава, А. Я. Ганестава Людміла Раманаўна / А. Я. Ракава // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; пад агул. рэд. А. В. Сабалеўскага. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2002. – Т. 1 : А–К. – С. 246–247.
7. Рудабельская, В. Яны вучыліся ў нашай школе / В. Рудабельская // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2005. – 26 лістап. – С. 2.